Розніца паміж версіямі "Палау"

366 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
== Насельніцтва ==
У ліпені [[2013]] г.<ref>[http://www.indexmundi.com/palau/demographics_profile.html Palau Demographics Profile 2013]</ref> насельніцтва Палау складала 21 108 чал., з якіх 69,9% былі карэннымі жыхарамі — [[палаўанцы|палаўанцамі]], [[Астравы Сансарол#Сансарольцы|сансарольцамі]] і тубыльцамі [[востраў Тобі|вострава Тобі]], 15,3% — выхадцамі з [[Філіпіны|Філіпінаў]], 4,9% — [[кітайцы|кітайцамі]], 3% — выхадцамі з іншых краін [[Мікранезія|Мікранезіі]], 1,9% — [[Еўрапеоідная раса|белымі]] (пераважна выхадцамі з [[ЗША]]). 83% насельніцтва жыло ў [[горад|гарадах]]. Узровень нараджальнасці (10,9 на тысячу чалавек) перавышаў узровень смяротнасці (7,86 на тысячу чалавек).
 
У [[2011]] г. дзяржава траціла 10,6% ад [[ВУП]] на забеспячэнне здароўя грамадзян. У [[2010]] г. на 1000 жыхароў прыходзілася 4,8 месца ў шпіталях. Згодна данным [[2008]] г., 48,9% дарослых жыхароў пакутвала на [[атлусценне]].
 
Асноўныя [[рэлігія|рэлігіі]] — [[хрысціянства]] (74,8%, з якіх 41,6% — [[каталіцызм|каталікі]], астатнія — [[пратэстантызм|пратэстанты]]) і традыцыйны культ ''мадэкнгеі'' (8,8%). 16,4% адмовіліся называць або не мелі веравызнання.
autoeditor
29 963

праўкі