Эсхіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др лінк
Радок 8:
Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Персы», «Сямёра супраць Фіваў», «Прыкуты Праметэй» і трылогіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагментах. Творы Эсхіла заснаваныя на міфах, у якія грэкі яшчэ верылі абсалютна. Эсхіл не выпраўляе міфы, не інтэрпрэтуе іх, але ж міфы ў народзе перадаюцца ў безлічы варыянтаў, і Эсхіл выбірае адпаведны яго задуме варыянт-сюжэт.
 
Найбольш вядомая трагедыя Эсхіла — «Прыкуты Праметэй». Сюжэт яе шырока вядомы. [[Зеўс]] карае, прыкоўваючы да гары Каўказа, тытана [[Праметэй|Праметэя]] за выкрадзены тым на [[Алімп]]е і падараваны людзям свяшчэнны агонь. Аўтар у п'есе як быццам сумняваецца ў справядлівасці Зеўса. На самай справе гэта літаратурны інтрыгуючы прыём, бо ў Эсхіла была яшчэ адна п'еса — «Вызвалены Праметэй», дзе драматург вяртае веру ў справядлівы касмічны парадак: абодва персанажы — Зеўс і Праметэй — прыйшлі да кампрамісу, адмовіліся ад сваіх пераваг дзеля вышэйшан мэты — гармоніі свету. А ўвогуле дзве трагедыі — часткі трылогіі; тады пісалі п'есы і выконвалі на працягу трох дзён каляндарнага свята.
 
== Беларускія пераклады ==