Розніца паміж версіямі "Лявон Навумавіч Юрэвіч"

няма тлумачэння праўкі
др (афармленне)
'''Лявон ЮрэвічНавумавіч ЮРЭВІЧ''' (нар. {{ДН|30|6|1965}}, [[Мінск]]) — беларускі літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, архівіст, грамадскі дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Маці Лявона Юрэвіча, [[Алена Юрэвіч]], — вядомы беларускі лінгвіст. Скончыўшы школу, працаваў у гарадской дзіцячай бібліятэцы. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1990). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім педінстытуце замежных моў. У 1990 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]]. У 1993 годзе выехаў у ЗША. Працуе архівістам у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Мае дзве навуковыя ступені: у філалогіі і бібліятэказнаўстве. Сябар Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк), рэдкалегіі альманаха «Запісы БІНіМ».
 
 
Браў удзел у працы над выданнямі: Мікола Панькоў «Хроніка беларускага жыцьця на чужыне 1945—1984» (Мінск, 2001), Зора і Вітаўт Кіпелі «Belarusian Publications in the West: bibliography» (New York, 2004); «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: асобныя выданьні. Бібліяграфія» (Нью-Ёрк, 2003); «Belarusian publishing in the West: a bibliography» (New York-Warsaw, 2006), «Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост» (Мінск, 2007), «Урачыстасьць у садзе: драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя» (Мінск, 2007), Аляксандр Стагановіч «Успаміны пасла» (Мінск, 2011)
 
== Выбраная бібліяграфія ==
* Камэнтары: Літаратуразнаўчыя арт. Мн., 1999.
* Жыццё пад агнём: Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Мн., 1999.
* Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі. Мн., 2001.
* Літаратурны рух на эміірацыі. Мн., 2002.
 
== Літаратура ==
{{DEFAULTSORT:Юрэвіч Лявон}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША]]