Яльмар Сёдэрберг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Яльмар Сёдэрберг працаваў у розных жанрах: пісаў апавяданні, раманы, фельетоны, вершы, рэцэнзіі, п'есы, нарысы па гісторыі рэлігіі і інш. Дэбютны раман «Памылкі» (Förvillelser) выйшаў у 1895. Кніга выклікала вялікія дэбаты, многія палічылі яе амаральнай. У 1898 выйшаў зборнік апавяданняў «Гісторыі» (Historietter), ён змяшчае ў т.л. апавяданне «Футра» — гісторыю пра доктара Хэнка, паводле якой у Швецыі былі знятыя два кароткаметражныя фільмы (1966 і 2008). Усяго Я. Сёдэрберг напісаў пяць зборнікаў апавяданняў. Вяршыняй яго творчасці стаў дзённікавы раман «Доктар Глас» (Doktor Glas), у якім галоўны герой забівае пастара, якога лічыць цалкам амаральнай асобай.
 
Для яго твораў характэрнае перапляценне супрацьлеглых настрояў і тэмаў: гуллівасці і сур'ёзнасці, пакутаў і жорсткасці, абыякавасці і прадпрымальнасці. Ён выдатна перадаў атмасферу [[Стакгольм]]а і настрой свайго часу, пры гэтым закранае ў творчасці «вечныя тэмы». Творы Я. Сёдэрберга перакладзеныя амаль на 30 моваў., Многія яго творымногія экранізаваліся, паводле іх ставіліся спектаклі.
 
Яльмар Сёдэрберг займаўся таксама мастацкім перакладам. Перакладаў творы [[Анатоль Франс|Анатоля Франса]], [[Генрых Гейнэ|Генрыха Гейнэ]], [[Гі дэ Мапасан]]а і інш.