Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 1:
'''Міхаіл Сілуянавіч''' '''Кахановіч''' ({{ДН|27|9|1882}}, [[вёска Вялікія Лукі|в. Вялікія Лукі]] Навагрудскага пав. Мінскай губ. (цяпер [[Баранавіцкі раён]] Брэсцкай вобл.)  — {{ДС|17|5|1934}}, [[Мінск]], [[НКУС]]; Крыптанім: ''M. K-č''), — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст.
 
== Біяграфія ==
З сям'і святара. Скончыў [[Харкаўскі ўніверсітэт]] (1910), працаваў выкладчыкам у [[Вільня|Вільні]]. Летам 1915 пераехаў у [[Магілёў]], працаваў выкладчыкам у Магілёўскім рэальным вучылішчы. Член [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]]. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня [[Магілёўскі беларускі камітэт|Магілёўскага беларускага камітэта]]. Рэдактар газеты «Могилевские известия» (1917). Удзельнік [[З'езд беларускіх арганізацый і партый 1917|З'езда беларускіх арганізацый і партый]] у Мінску (ліпень 1917). Летам 1918 выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі [[Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны|Беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны]], старшыня педагагічнай рады [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. З 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—1922 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў "«Беларускай крыніцы"», "«Беларускім жыцці"», "«Беларускіх ведамасцях"» і інш. Аўтар успамінаў пра [[І. Луцкевіч]]а<ref>Апублікаваны ў зборніку: «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі смерці яго», 1920.</ref>. У 1922 абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі, член [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]]. Трымаўся прынцыпу беспартыйнасці, адстойваў нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа. Член [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]], актывіст беларускіх грамадскіх і культурна-асветных арганізацый у Вільні. З 1925 у [[БССР]]. Працаваў у рэдакцыях газеце "«Савецкая Беларусь"» і часопісе "«Савецкае будаўніцтва"»; у выдавецтвах (у т.л. Беларускім дзяржаўным выдавецтве). Займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову творы З. Оськіна, В. Владко, П. Кушнера, Я. Захера і інш. Падчас арышту працаваў карэктарам ў друкарні імя Сталіна. Арыштаваны 10.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Пpавіянцкая, д. 20 па справе «[[Беларускі нацыянальны цэнтр, справа|Беларускага нацыянальнага цэнтра]]». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «''член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ''» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. Каханівіча №  10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. Быў жанаты, меў дзіця.
 
{{зноскі}}
 
== Творы ==
* Магілёўцы і незалежнасць (мае ўспаміны) // "«Наша Думка"», Вільня, 25.3.1921 №12№ 12 (перадрук: Спадчына 6/1997)
* Здрада ў Вільні: (Да 10-х угодкаў Віленскай беларускай гімназіі) // Асвета. 1929, №  4.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''[[Янка Багдановіч|Багдановіч Я.]]'' На жыццёвым шляху,. — —МнМн.:, Мастацкая літаратура, 1992. — С. 81, 140.;
* ''[[Аляксандр Горны|Горны А.]]'' [http://pawet.net/library/history/bel_history/gorny/30/%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D1%96%D0%BB_%D0%9A%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87:_%D0%BB%D1%91%D1%81_%D1%96%D0%BD%D1%82%D1%8D%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0.html Міхаіл Кахановіч: лёс інтэлігента] // Краязнаўчая газета. 2013. № 14. С.4; № 15. С.4.
* ЭГБ, т. 4. - Мн., 1997.
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|3|2|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* ЭГБ, т. 4. - — Мн., 1997.
* Горны, Аляксандр. Міхаіл Кахановіч: лёс інтэлігента // Краязнаўчая газета. 2013. № 14. С.4; № 15. С.4.
 
{{DEFAULTSORT:Кахановіч Міхаіл Сілуянавіч}}