Розніца паміж версіямі "Капенгаген"

28 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
На месцы старых умацаванняў, ад якіх захавалася толькі цытадэль, разбіты бульвары, да якіх прымыкаюць прадмесці (Вестэрбро, Нерэбро і Эстэрбро), у апошнія гады яны амаль зліліся з горадам. У гаспадарчым дачыненні адно цэлае з горадам складаюць таксама Фрэдэрыксберг на захадзе (46954 жыхара), Утэрслеў на паўночным захадзе (2596 жыхара) і Зундб'ернэ на востраве Амагер (13310 жыхара). Капенгаген ўмацаваны моцнымі марскімі фартамі.
 
Горад развіваецца ў 5 асноўных кірунках у выглядзе рукі з растапыранымі пальцамі («далонь» — стары горад, «пальцы» — новыя раёны), паміж імі зялёныя насаджэнні. Сярод збудаванняў ХХ ст.: царква Грунтвіга (1921-40, арх. П. В. Енсен-Клінт і К. Клінт), аэравакзал з гасцініцай «Роял» (1959-61, арх. [[Арнэ Якабсен|А. Якабсен]]) і інш.
 
Паркі, у т.л. Каралеўскі (з XVII ст.), батанічны сад (з 1874), заалаічны сад, луна-парк Цівалі. Сімвал горада — скульптура «[[Русалачка, статуя|Маленькая русалачка]]».
54 435

правак