Брэст: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гістарычны нарыс: вікіфікацыя, арфаграфія, стылявыя змены
Радок 75:
 
=== Гістарычны нарыс ===
Археалагічныя даследаванні горада паказалі, што як пагранічная крэпасць і апорны пункт славянскай каланізацыі ён быў заснаваны недзе ў канцы [[10 стагоддзе|Χ ст.]]<ref>Лысенко, П. Ф. Берестье. — Мн., 1985. — С. 11.</ref>.
 
У адносінах дакладнасці першай даты згадвання думкі гісторыкаў разыходзяцца. Дакладна вядома, што звязана першае ўпамінанне з падзеямі 1015—1019, калі тураўскі князь [[Святаполк Яраполчыч АкаянныУладзіміравіч]] вёў барацьбу за кіеўскі пасад з наўгародскім Яраславам Уладзіміравічам.
 
П. Лысенка і інш. больш надзейнай крыніцай лічаць «[[Аповесць мінулых гадоў|Аповесці мінулых гадоў]]» і складзеныя на яе падставе больш познія зборы, дзе аб паходзе 1017 у Пабужжа нічога не сказана<ref>Лысенка, П. Ф. Берестье... — С. 12.</ref>. У гэтых дакументах горад упершыню названы пад 1019.