Язэп Рэшаць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Язэп''' '''Рэшаць''' ({{ДН|28|8|1890}}, [[Рушчаны|в. Рушчаны]] [[Віленская губернія|Віленскай губерніі]] — {{ДС|15|2|1958}}; Псеўданімы: ''Язэп Рушчанец'', ''J.Ruščanec''; Крыптанімы: ''І.Р.''), беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, навуковец, педагог, пісьменнік, драматург і публіцыст. Каталіцкі святар заходняга абраду, бенедыкцінец, місіянер, доктар філасофіі і тэалогіі. Адзін з відных тэолагаў і вучоных у гісторыі беларускага хрысціянскага руху 20 ст.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і беларусаў-католікаўкаталікоў Яна і Ганны (у дзявоцтве Баброўская) Рэшацяў. Скончыў Беластоцкую гарадскую гімназію ([[1910]]). У 1910 г. паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. На правах сябра ўваходзіў у культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў. У [[1913]]—[[1915]] г. супрацоўнічаў з каталіцкім тыднёвікам [[Беларус (1913)|«Беларус»]]. Вучыўся ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме (1913-1919), які скончыў са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі, адначасова наведваў заняткі ў папскім Усходнім інстытуце (1919-1921) і ў Collegium Germanicum. Пасвячоны ў святары 2.12.1917 у Рыме.
 
Пасля вяртання на радзіму ў 1921 г. кароткі час служыў вікарыем-кааператарам у Гродна. Працаваў у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі на пасадзе прафесара філасофіі і апалагетыкі. Адначасова выкладаў патрыстыку ў [[Універсітэт Стэфана Баторыя|Універсітэце Стэфана Баторыя]] і Закон Божы ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].
Радок 23 ⟶ 24:
 
== Літаратура ==
*{{transwiki|be-x-old|Язэп Рэшаць|310993}}
** Трачук Ю. Першыя ластаўкі Язэпа Рушчанца // Ніва. 1992. 15, 29 сакав.;
** Туронак Ю. Трагізм і загадкавасьць лёсу. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Мадэрная гісторыя Беларусі. С. 424;