Розніца паміж версіямі «Аўстралапітэкі»

4 байты дададзена ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(дапаўненне, абнаўленне звестак, шаблон)
др
|eol = 4454130
}}
[[File:A.afarensis.jpg|thumb|Аўстралапітэк (самка) — рэканструкцыя]]
'''Аўстралапітэкі''' — група выкапнёвых вышэйшых прыматаў, першыя прадстаўнікі сямейства [[гамініды|гамінідаў]].
 
Даследаванне знойдзеных частак шкілета аўстралапітэкаў паказала, што яны спалучалі ў сабе прыкметы чалавека і малпы. Вывучэнне будовы карэнных зубоў аўстралапітэкаў указвала на жыўленне расліннай ежай. У той жа час будова іклаў і разцоў пацвярджала выкарыстанне ежы жывёльнага паходжання. [[Галаўны мозг]] аўстралапітэкаў меў аб'ём каля 650 см³, што практычна не адрознівала яго ад мозгу сучасных чалавекападобных малпаў. Рост быў у межах 100—150 см, а маса цела складала прыкладна 30—60 кг.
 
[[File:A.afarensis.jpg|thumb|left|Аўстралапітэк (самка)  — рэканструкцыя]]
Аўстралапітэкі зрабілі два важныя крокі ад жывёл да [[чалавек]]а. Першым з іх стала прамахаджэнне, пра што гаворыць будова іх тазавых касцей. Варта заўважыць, што хаджэнне на дзвюх нагах першапачаткова прынесла масу нязручнасцей. Зменшылася хуткасць перамяшчэння, больш цяжка, у адрозненні ад чатырохногіх жывёл, пачалі праходзіць роды. 3 іншага боку, з'явіліся несумненныя перавагі такога руху. Напрыклад, вызваліліся пярэднія канечнасці — рукі. Аўстралапітэкі змаглі трымаць у руках камяні або палкі, але самастойна прылады працы яны яшчэ не выраблялі. Другой асаблівасцю аўстралапітэкаў з'явілася парадзенне валасянога покрыва. Ва ўмовах гарачага і сухога клімату яно было перашкодай, якая замінала ахаладжэнню арганізма.