Пінская шляхта (п’еса): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др лінк
Радок 15:
 
== Гістарычны кантэкст ==
П'еса была напісана ў 1866 годзе. Дзеянне адбываецца ў часы жорсткай рэакцыі, якая наступіла ў Беларусі і Польшчы пасля падаўлення [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]], асноўнай рухальнай сілай якога была [[шляхта]]. Асобныя кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання былі павешаны, расстраляны, дзясяткі тысяч трапілі ў турмы, на катаргу. Нават за спачуванне паўстанцам, спяванне гімнаў або чытанне паўстанцкіх пракламацый ссылалі ў Сібір, як гэта здарылася з дачкой Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Камілай.
 
Рэзка павялічыўся клас царскіх чыноўнікаў. Іх патрэбна было ўтрымліваць у асноўным сялянскай працай. Чыноўніцтва зрабілася нахабным, стала займацца паборамі, не баялася адкрыта браць хабары. Рэпрэсіі закранулі і заходняе Палессе, дзе адбываецца дзеянне п'есы. Гратэскна пісьменнік паказвае не столькі «цемнату» пінскай шляхты, колькі яе запалоханасць.<ref name="Рагойша">Рагойша В. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.</ref>