Мадонна (Мунк): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Значэнні|Спасылка=Мадона}} {{твор мастацтва |тып = карціна |выява = Edvard Munch - Madonn...'
(Няма розніцы)

Версія ад 02:48, 16 студзеня 2014

Мадонна (нарв.: Madonna — карціна нарвежскага мастака-экспрэсіяніста Эдварда Мунка. Першы варыянт «Мадонны» быў намаляваны ў 1893—1894 гадах, у 1895 годзе была выканана літаграфія, усяго Мунк стварыў пяць варыянтаў карціны[1].

Эдвард Мунк
Мадонна. 1894
Madonna
Матэрыял Палатно
Тэхніка масла
Музей Мунка, Осла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мадонна намалявана маладой аголенай жанчынай з напаўзачыненымі ў экстазе вачамі і распушчанымі чорнымі валасамі. Ад кананічнай выявы Мадонны застаўся толькі німб вакол галавы. Літаграфія адрозніваецца ад варыянту маслам афармленнем у выглядзе рамы з малюнкамі сперматазойдаў і маленькай фігуркай эмбрыёна ў левым ніжнім куце.

Натуршчыцай для адной з версій карціны была Дагні Юль, жонка пісьменніка Станіслава Пшыбышэўскага і блізкая сяброўка Мунка[2][3].

Розныя версіі «Мадонны» ў наш час знаходзяцца ў музеі Мунка і Нацыянальным музеі мастацтва, архітэктуры і дызайну у Осла, а таксама ў Кунстхалле у Гамбургу. Яшчэ дзве версіі прыналежаць прыватным калекцыянерам[1].

Спасылкі

  1. а б About the motif Scream and Madonna. Музей Мунка (15 мая2008). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 8 кастрычніка 2009.
  2. Mary Kay Norseng. Dagny: Dagny Juel Przybyszewska, the Woman and the Myth. — University of Washington Press, 1991. — С. 8. — 219 с. — ISBN 0295969997.
  3. Sue Prideaux. Edvard Munch: Behind the Scream. — Yale University Press, 2007. — С. 145. — 391 с. — ISBN 9780300124019.