Крык (карціна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Крык»''' (нарв.: Skrik; 1893-1910) - група карцін, выкананых у жанры экспрэсіянізму нарвежскім мастаком [[Эдвард Мунк|Эдвардам Мункам]], які намаляваў напоўненую адчаем фігуру на фоне крывава-чырвонага неба. Пейзаж на фоне - від Осла-фіёрда з пагорка [[Экеберг]], у горадзе [[Осла]], [[Нарвегія]].
 
Мунк стварыў некалькі версій «Крыку», а менавіта 4, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі. У [[Музей Мунка|музеі Мунка]] прадстаўлены адзін з двух варыянтаў, выкананых алеем, і адна пастэль. Нарвежскі Нацыянальны музей мастацтва, архітэктуры і дызайну змяшчае ў сваёй галерэі другую версію, выкананую алеем. Чацвёртая версія, выкананая пастэллю, належыць нарвежскаму мільярдэру Петэру Олсену. Мунк таксама стварыў літаграфіі (1895) гэтага твора.
 
Крык зрабіўся мішэнню некалькіх крадзяжоў. У [[1994]] годзе карціна была скрадзена з нацыянальнай галерэі. Некалькімі месяцамі пазней яна была вернутая на сваё месца. «Крык» і іншы вядомы твор мастака «[[Мадонна, Мунк|Мадонна]]» былі скрадзеныя з музея Мунка. Абедзве карціны былі вернутыя ў [[2006]] годзе. Атрымаўшы некаторыя пашкоджанні, карціны зноў былі выстаўленыя на паказ у маі [[2008]], пасля рэстаўрацыі.
 
[[Катэгорыя:Карціны]]