Генадзь Васілевіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).
 
Даследаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыццё і творчасць [[К. Каліноўскі|К. Каліноўскага]], [[В. Дунін-Марцінкевіч]]а, [[Ф. Багушэвіч]]а, [[А. Вярыга-Дарэўскі|А. Вярыга-Дарэўскага]], [[П. Шпілеўскі|П. Шпілеўскага]], [[Я. Колас]]а і [[Я. Купала|Я. Купалы]]. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і [[Тарас на Парнасе|«Тараса на Парнасе»]]. Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.
 
== Прызнанне ==