Багуслаў Гасеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917222 (translate me)
крыніца - be-x-old
Радок 1:
[[File:Тарасевіч Партрэт Гасеўскага.jpg|thumb|Партрэт БаляславаБагуслава Гасеўскага. [[Лявонцій Тарасевіч]], 1690-ыя г.]]
'''Багуслаў Корвін-Гасеўскі''' (Гасеўскі; {{ДН|||1669}} — {{ДС|23|6|1744}}) — рэлігійны дзеяч у [[ВКЛ]].
 
З роду [[род Гасеўскіх|Гасеўскіх]], сын гетмана польнага літоўскага [[Вінцэнт Гасеўскі|Вінцэнта Аляксандра]] і Магдалены з Канапацкіх.
 
Духоўны [[пісар вялікі літоўскі]] з ([[1720]])<ref>Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 208.</ref>. 3 1722 [[Біскупы-суфраганы віленскія|біскуп-суфраган беларускі]], з 1724 [[біскуп смаленскі]]<ref>В. Насевіч (1997)</ref>.
 
== Біяграфія ==
3 1722 біскуп-суфраган беларускі, з 1724 біскуп смаленскі<ref>В. Насевіч (1997)</ref>.
За часамі грамадзянскае вайны ў ВКЛ падтрымліваў супраціўнікаў [[Сапегі|Сапегаў]]. У [[1722]] зрабіўся [[Біскупы-суфраганы віленскія|суфраганам беларускім]] і біскупам тытулярным акатэнскім. У [[1723]] увайшоў да [[Вільня|віленскае]] капітулы, у [[1724]] зрабіўся [[смаленскія біскупы|смаленскім біскупам]].
 
У [[1729]] як супраціўнік [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]] склаў дамову з [[Францыя|французскім]] паслом [[Антуан Фэліс дэ Манці|Антуанам Фэлісам дэ Манці]] з мэтай дамагчыся стальцу для [[Станіслаў Ляшчынскі|Станіслава Ляшчынскага]]. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму за часамі гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў [[1730]] у [[Горадня|Горадні]] і [[1732]] у [[Варшава|Варшаве]]). Звяртаўся таксама да [[Расійская імперыя|Расіі]] з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла [[Фрыдрых Казімір фон Лёвэнвольдэ|Фрыдрыха Казіміра фон Лёвэнвольдэ]] 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду [[віленскія біскупы|біскупа віленскага]], і ў [[1730]] на банкеце, дзе была ўся капітулы, кінуў у новага біскупа [[Міхал Ян Зянковіч|Міхала Зянковіча]] келіхам і бутэлькай.
 
{{зноскі}}
Радок 15 ⟶ 18:
{{Пісары літоўскія}}
 
{{DEFAULTSORT:Корвін-Гасеўскі Багуслаў}}
 
[[Катэгорыя:Род Гасеўскіх|Багуслаў]]
[[Катэгорыя:Біскупы смаленскія]]
[[Катэгорыя:Вялікія духоўныя пісары літоўскія]]