Альдона: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ганна''' ў хрышчэнні, свецкае імя — '''Альдона''', вядома толькі ад [[М. Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]]<ref>''[[Эдвардас Гудавічус|Gudavičius E.]]'' Aldona // Vytautas Spečiūnas. Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas. pp. 40. ISBN 5-420-01535-8.</ref> (каля {{ДН|||1310}} — {{ДС|26|5|1339}}, [[Кракаў]]) — каралева польская (1333—1339).
 
Дачка вял. кн. літоўскага [[Гедзімін]]а. У 1325 годзе кароль польскі [[Уладзіслаў Лакаток]] заключыў з Гедзімінам мір і анты[[Тэўтонскі ордэн|ордэнскі]] саюз і, напэўна, для іх замацавання пасватаў Альдону за свайго сына [[Казімір III|Казіміра]]<ref>''Jonynas I.'' Aldona // Lietuviškoji enciklopedija / Vaclovas Biržiška. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. — T. I. — pp. 208—211.</ref>. [[Стывен Роўвел|С. Роўвел]] лічыць, што на значнасць шлюбу, г.зн. польска-літоўскага саюзу{{#tag:ref|Умовы саюзу невядомыя, выявіўся ён у асноўным сумесным паходам на Брандэнбург у 1326 годзе<ref>Rowell S. C. Pious Princesses or Daughters of Belial: Pagan Lithuanian Dynastic Diplomacy, 1279—1423 // Medieval Prosopography, 15 (1): 47. 1994.</ref>. Магчыма, выяўленнем саюзу быў і напад Уладзіслава на занятую немцамі Хелмінскую зямлю падчас паходу Ордэна на Жамойць у 1329 годзе<ref name="Рудзкі1">Rudzki E. Polskie królowe. [T.] 1. …</ref> Аднак у 1330 г. Уладзіслаў адмовіўся ад саюзу і ў 1331 г.годзе літоўцы ўжо ваявалі Польшчу, далейшыя польска-літоўскія адносіны складаліся па рознаму<ref name="Рудзкі1"/>. Паводле меркавання І. Янінаса, нягледзячы на скасаванне саюзу, за жыццём Ганны польска-літоўскія адносіны былі безканфліктныя<ref>Jonynas I. Aldona // Lietuviškoji enciklopedija / Vaclovas Biržiška. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. — T. I. — pp. 208—211.</ref>. Таксама, магчыма, дынастычная сувязь з літоўскай дынастыяй, якая панавала з XIII ст. дадавала легітымнасці Уладзіславу Лакатку, які замяніў на польскім стальцы дынастыю Пшэмыслававічаў і быў каранаваны толькі ў 1320 годзе<ref>Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345 // Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press, 1994. — pp. 87.</ref>.|group="nb"}}, для Уладзіслава Лакатка паказвае яго адмова ў 1322 годзе ад шлюбу Казіміра з Ютай (Бонай), дачкой [[Ян Люксембургскі|Яна Люксембургскага]]<ref>''Rowell S. C.'' Pious Princesses or Daughters of Belial: Pagan Lithuanian Dynastic Diplomacy, 1279—1423 // Medieval Prosopography, 15 (1): 47. 1994. — P. 232.</ref>. Замест пасагу Гедзімін вызваліў польскіх палонных<ref>''Jonynas I.'' Aldona // Lietuviškoji enciklopedija / Vaclovas Biržiška. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. — T. I. — pp. 208—211.</ref>, паводле Стрыйкоўскага іх было {{nobr|24 тысячы}}.
 
Казіміру было 15 гадоў і, напэўна, Альдона была таго ж узросту. Па прыбыцці ў Польшчу яе ахрысцілі, гэта адбылося 30 красавіка (паводле ''[[Rocznik Traski|Rocznika Traskiego]]'', што не знайшло падтрымкі ў гістарыяграфіі<ref>''Jasiński K.'' Rodowód Piastów małopolskich i kujawskich. — Poznań-Wrocław, 2001. — S. 167.</ref>) або 28 чэрвеня 1325 года (паводле [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]]<ref>''Tęgowski J.'' Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań-Wrocław, 1999. — S. 233.</ref>). Шлюб адбыўся 16.10.1325 года ў Кракаве.