Лістасцябловыя імхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 24:
'''Лістасцябловыя імхі''', сапраўдныя імхі (''Bryopsida'') — [[клас, біялогія|клас]] мохападобных.
 
Падзяляецца на 3 падкласыАдрозніваюцца: [[андрэевыя імхі]], [[брыевыя імхі]] і [[сфагнавыя імхі]]. Каля 15 тыс. відаў (паводле іншых звестак да 25 тыс.). На Беларусі каля 315 відаў. Пашыраны ўсюды, асноўныя дамінанты ніжняга яруса балотных, лясных, лугавых фітацэнозаў, першасныя глеба- і торфаўтваральнікі. Ствараюць суцэльнае мохавае покрыва.
 
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з радыяльна або двухбакова аблісцелым сцяблом (даўжыня 1 мм — 60 см), прымацаваныя да субстрату рызоідамі (акрамя сфагнавых). Лісце сядзячае, суцэльнае, рознае па анатамічнай будове. Размнажэнне вегетатыўнае, палавое і бясполае. Спарагоны на ножках, верхавінкавыя ці бакавыя. Каробачка ад цыліндрычнай да грушападобнай, прамастойная ці гарызантальная, з каўпачком. Споры аднаклетачныя. Маюць водаахоўнае значэнне ў жыцці лесу; часам спрыяюць забалочванню мясцовасці, значна ўплываюць на агульную забяспечанасць сушы вільгаццю.