Рада Беларускай Народнай Рэспублікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 101:
Рада БНР працягвае кантакты з [[Ліга Нацый|Лігай Нацый]], урадамі замежных краін. Намаганнямі членаў Рады ў Чэхіі былі арганізаваныя стыпендыі для беларускіх студэнтаў.
 
Новая эканамічная палітыка, [[беларусізацыя]], [[узбуйненне БССР]], а таксама амністыя былым праціўнікам савецкай улады, прынятая ў 1923 годзе, парадзілі ў эмігранцкіх колах прасавецкія настроі. У [[1925]] годзе [[Аляксандр Цвікевіч]] і яго аднадумцы склікалі ў [[Берлін]]е Другую Усебеларускую канферэнцыю, якая прыняла рэзалюцыю аб прызнанні [[Мінск]]а адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі. Пасля канферэнцыі шэрахшэраг членаў Рады БНР выехалі ў БССР (большасць у выніку была рэпрэсавана), але Прэзідыум Рады БНР не прызнаў рашэнні канферэнцыі.
 
[[Выява:Zacharka.jpg|thumb|Васіль Захарка, Прэзідэнт Рады БНР у 1928 - 1943 гг.]]Пасля смерці Крачэўскага ў [[1928]] годзе яго паўнамоцтвы перайшлі да [[Васіль Захарка|Васіля Захаркі]]. У 30-я гады назіраецца згасанне актыўнасці Рады БНР. У 1939 годзе прэзідэнт БНР Захарка накіраваў пратэст прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі за пагадненне з СССР, паводле якога Вільня пераходзіла з складу БССР у склад Літоўскай Рэспублікі. Перад сваёй смерцю ў [[1943]] годзе Захарка перадаў паўнамоцтвы старшыні Рады БНР [[М. Абрамчык]]у. Сакратаром Рады БНР стала [[Ларыса Геніюш]].