Адкрыць галоўнае меню

Змены

дапаўненне
'''Беларуская іканапісная школа''' — самабытная нацыянальная іканапісная школа 16 — пачатку 19 стагоддзяў. Склалася пад уплывам ідэй Адраджэння на аснове традыцый візантыйскага і старажытнарускага мастацтва<ref name="БЭ">Беларуская школа іканапісу // БЭ ў 18 т. Т. 02. Мн., 2003.</ref><ref name="БІШ">[http://slounik.org/153973.html Беларуская іканапісная школа]</ref>.
 
Беларускі іканапіс — адзін з унікальных складнікаў сусветнай мастацкай культуры. Працэс яго станаўлення і росквіту ў сваёй самабытнасці расцягваецца на некалькі стагоддзяў<ref name="ПНТ">[http://artmuseum.by/ru/research/podrazdel/prodolzhenie-narodnyix-tradiczij-belorusskoj-ikonopisi-v-zhivopisi-xx-veka.-%28na-primere-proizvedenij-m.z.-shagala%29 ПРОДОЛЖЕНИЕ НАРОДНЫХ ТРАДИЦИЙ БЕЛОРУССКОЙ ИКОНОПИСИ В ЖИВОПИСИ XX ВЕКА. (На примере произведений М. З. Шагала)] {{ref-ru}}</ref>. Беларуская школа іканапісу займае значнае месца ў культуры славян. Традыцыі мастацтва Візантыі і Старажытнай Русі, якія былі асіміляваныя беларускай культурай (IX—XIV стст) былі аб'яднаны са стылістычнымі асаблівасцямі заходнееўрапейскага мастацтва — эпохі Адраджэння (XIV—XVI стст), барока (канец XVI—XVIII стст), класіцызм (другой паловы XVIII ст.)<ref name="БШІ">[http://www.belarusguide.com/culture1/religion/icons/index.html Belarusian School of Icon Painting] {{ref-en}}</ref>.
 
Творы беларускага іканапісу вызначаюцца вернасцю канону, умоўнасцю і сімвалізмам выяўленчай мовы, характэрнасцю тыпажу, шырокім выкарыстаннем этнаграфічных элементаў, імкненнем адлюстраваць навакольную рэчаіснасць<ref name="БЭ"/>.
 
== Гісторыя ==