Выбарг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 71:
 
У [[1403]] годзе горад-крэпасць Выбарг быў ураўнаваны ў статусе горада з горадам [[Упсала]]: шведскі кароль Эрык Памеранскі дараваў яму роўныя гарадскія прывілеі, у тым ліку і гандлёвыя, дзякуючы якім горад хутка ператварыўся ў буйны гандлёвы цэнтр. Горад часта наведвалі нямецкія купцы з гарадоў [[ганзейскі саюз|ганзейскага гандлёвага саюза]]. Выбарг стаў цэнтрам лена.
 
== Клімат ==
Клімат горада марскі з пераходам да кантынентальнага. Зіма ўмерана мяккая, лета ўмерана цёплае, што для такой геаграфічнай шыраты тлумачыцца уплывам [[Гальфстрым]]у. Пры гэтым максімальная тэмпература, зарэгістраваная ў Выбарзе, складае 34,6 ° C, а мінімальная −38 ° C.
 
У цэлым клімат Выбарга больш халодны, чым клімат размешчанага на больш нізкай шыраце Санкт-Пецярбурга, а самы халодны месяц — люты. Сярэднегадавая тэмпература 4,8 °C (для Пецярбурга 5,8 °C).
 
[[ападкі|Ападкаў]] выпадае больш летам, восенню і зімой, істотна менш — вясной. Гадавая колькасць ападкаў 677 мм, у зімовы перыяд выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу. Сярэднегадавая адносная вільготнасць паветра — 80 %. Пераважаюць паўночна-заходнія вятры. Сярэднегадавая хуткасць ветру — 3,4 м/с.
 
Увесну і ўлетку назіраецца з'ява [[белыя ночы|белых начэй]], пры максімальнай даўгаце дня 19 гадз. 10 хв., а мінімальнай — 5 гадз. 38 хв. Колькасць гадзін сонечнага ззяння — 1530 у год. У сярэднім дзённая інсаляцыя на гарызантальнай паверхні складае 2,79 кВт/м².
 
== Прамысловасць ==