Розніца паміж версіямі «Васіль Андрэевіч Залатароў»

вікіфікацыя, арфаграфія
(вікіфікацыя, арфаграфія)
'''Васіль Андрэевіч ЗАЛАТАРОЎ''' ({{ДН|7|3|1872}}, [[Горад Таганрог|Таганрог]] — {{ДС|25|5|1964}}) — рускі і беларускі {{Кампазітар|СССР|Беларусі}} і педагог. Заслужаны артыст Расіі (1932), народны артыст Беларусі (1949). Прафесар (1918).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў Прыдворнай пеўчай капэле ў [[М. Балакіраў|М. Балакірава]] і [[А. Лядаў|А. Лядава]], скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1900, клас [[М. Рымскі-Корсакаў|М. Рымскага-Корсакава]]). У 1909—33 выкладаў у кансерваторыях і музычна-драматычных інстытутах у Расіі і на Украіне, у 1933—41 вёў клас кампазіцыі ў [[Беларуская кансерваторыя|Беларускай кансерваторыі]]. Яго вучнямі былі [[Леў Маісеевіч Абеліовіч|Л.  М. Абеліовіч Абеліёвіч]]<ref name="БС">т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.</ref>, [[Анатоль Васільевіч Багатыроў|А.  В.  Багатыроў]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў|У.  У.  Алоўнікаў]].
 
== Творчасць ==
Творча развіваў рэалістычныя традыцыі рускай класічнай музыкі. Напісаў шэраг твораў на матэрыяле фальклору розных народаў, у т.л. ўкраінскага, узбекскага, малдаўскага, туркменскага і інш. У беларускую музычную культуру арганічна ўвайшлі яго балет па матывах народных легевд [[Князь-возера, балет|«Князь-возера»]] (паст. [[1949]]; на тую ж музыку пастаўлены балеты «Аповесць пра каханне», 1953, і «Палымяныя сэрцы», 1955); сімфонія «Беларусь» (4-я, 1934), танцавальная сюіта і уверцюра-фантазія на беларускія тэмы (1937) для сімфанічнага аркестра; Маленькая сюіта на тэмы заходнебеларускіх народных песень для хору а капэла (1943); цыкл апрацовак народных песень для голасу з сімфанічным аркестрам «Кантрасты» (1939). Сярод іншых твораў: опера «Дзекабрысты» (паст. 1925), 4 кантаты, 6 сімфоній, 6 струнных квартэтаў і інш.
 
Аўтар манаграфіі «Фуга» (1932)  — першай рускамоўнай працы, спецыяльна прысвечанай гэтай музычнай форме.
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
 
== Бібліяграфія ==
* Воспоминания...Воспоминания… М., 1957.
* Фуга. 3-е изд. М., 1965.
 
 
== Літаратура ==
* Нисневич С. В. А. Золотарев. М., 1964.
* Нісневіч С. Залатароў // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.