Камуністычная партыя Савецкага Саюза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Charlik (размовы | уклад)
Радок 62:
 
== У рэвалюцыйны час ==
[[File:1917MarsFieldПеренесение знамён в таврический Дворец (б).jpg|thumb|Рэвалюцыйныя салдаты, Петраград, сакавік 1917]]
У пач. 1917 ў Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя (ваенныя няўдачы, разруха, голад, хуткі рост цэн на тавары, хваля забастовак і дэманстрацый і інш.). У гэты час у партыі бальшавікоў налічвалася каля 24 тыс. членаў. Найбольш буйныя арганізацыі былі ў [[Петраград]]зе (каля 2 тыс. чл.), Маскве (каля 600 чл.), Екацярынаславе (каля 400 чл.), на Урале (500 чл.). Бальшавікі мелі свае арганізацыі ва ўсерасійскім маштабе і адзіны цэнтр — Рускае бюро ЦК. Апошняе разам з Пецярбургскім камітэтам дало дырэктыву максімальна развіваць забастовачны рух, які пачаўся ў 2-й палове лютага 1917. Пецярбургскі камітэт 25 лютага (10 сакавіка) выпусціў лістоўку да «братоў-салдатаў» з заклікам далучыцца да рабочых у барацьбе супраць самадзяржаўя. 27 лютага (12 сакавіка) бальшавікі распаўсюдзілі ў выглядзе лістоўкі Маніфест ЦК РСДРП «Да ўсіх грамадзян Расіі», які абвясціў патрабаванні дэмакратычнай рэспублікі (8-гадзінны рабочы дзень, канфіскацыя памешчыцкіх зямель, неадкладнае спыненне вайны), заклікаў рабочых і салдат «тэрмінова выбраць сваіх прадстаўнікоў у Часовы рэвалюцыйны ўрад, які павінен быць створаны пад аховай паўстаўшага рэвалюцыйнага народа і арміі». Адначасова петраградскія бальшавікі выпусцілі лістоўку з залікам ствараць Саветы рабочых і Саветы салдацкіх дэпутатаў. Да канца дня 27 лютага (12 сакавіка) Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі перамагла.