Ангаур: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
==Геаграфія і прырода==
Востраў Ангаур знаходзіцца на поўдні групы астравоў [[Палау]] [[Каралінскія астравы|Каралінскага архіпелага]] ў 84 км на паўднёвы захад ад [[Нгерулмуд]]а. Даўжыня - 4,32 км. Найбольшая шырыня - 3,4 км. Уяўляе сабою падняты [[карал]]авы востраў, які месціцца на вяршыні старажытнага падводнага [[вулкан]]ічнага хрыбта. Паверхня даволі плоская. Найвышэйшы пункт - 61 м. Пад тонкім пластом [[глеба|глебы]] знаходзіцца кіпрая вапняковая паверхня, якая выдатна ўсмоктвае вільгаць. Таму, нягледзячы на значныя сезонныя ападкі, сталых паверхневых вадацёкаў на Ангауры няма.
 
Значная частка вострава пакрыта [[лес]]ам і [[хмызняк]]амі. На Ангауры спыняюцца пералётныя [[птушкі]], таксама вылучаюцца мясцовыя эндэмічныя віды.