Ангаур: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Востраў Ангаур знаходзіцца на поўдні групы астравоў [[Палау]] [[Каралінскія астравы|Каралінскага архіпелага]] ў 84 км на паўднёвы захад ад [[Нгерулмуд]]а. Даўжыня - 4,32 км. Найбольшая шырыня - 3,4 км. Уяўляе сабою падняты [[карал]]авы востраў, які месціцца на вяршыні старажытнага падводнага [[вулкан]]ічнага хрыбта. Паверхня даволі плоская. Найвышэйшы пункт - 61 м. Пад тонкім пластом [[глеба|глебы]] знаходзіцца кіпрая вапняковая паверхня, якая выдатна ўсмоктвае вільгаць. Таму, нягледзячы на значныя сезонныя ападкі, сталых паверхневых вадацёкаў на Ангауры няма.
 
Значная частка вострава пакрыта [[лес]]ам і [[хмызняк]]амі. На Ангауры спыняюцца пералётныя [[птушкі]], таксама вылучаюцца мясцовыя эндэмічныя віды. На востраве жыве некалькі марскіх [[кракадзілы|кракадзілаў]].
 
==Гісторыя==
У старажытнасці Ангаур быў населены мікранезіцамі, продкамі сучасных палаўанцаў. У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. па невядомых прычынах большая частка жыхароў пакінула востраў і перасялілася на Бабелдааб, дзе ў нашы дні захаваліся [[вёска|вёскі]], заснаваныя імі. У [[1885]] - [[1899]] гг. Ангаур знаходзіўся пад кантролем [[Іспанія|Іспаніі]], у [[1899]] - [[1914]] гг. — [[Германія|Германіі]], у [[1914]] - [[1944]] гг. — [[Японія|Японіі]]. У [[1909]] г. нямецкія прадпрымальнікі наладзілі тут здабычу [[фасфаты|фасфатаў]]. Яна працягвалася і ў перыяд японскага кантролю над востравам. У якасці рабочых прыцягваліся выхадцы з розных кутоў [[Мікранезія|Мікранезіі]], [[Акінава|Акінавы]] і [[Карэя|Карэі]]. Многія сучасныя ангаурцы фактычна з'яўляюцца мікранезійска-азіяцкімі [[метысы|метысамі]]. Яны размаўляюць на мясцовым [[дыялект|дыялекце]] [[палаўанская мова|палаўанскай мовы]] з багатым [[лексіка|лексічным]] запазычаннем з [[японская мова|японскай]].
 
Падчас [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]], [[17 верасня]] [[1944]] г. на Ангаур высадзіліся [[ЗША|амерыканскія]] войскі. Да [[20 верасня]] 1944 г. яны цалкам захапілі японскія пазіцыі. У [[1947]] г. трапіў у склад тэрыторый Мікранезіі, што былі перададзены [[ААН]] пад апеку [[ЗША]]. З [[1994]] г. — у складзе незалежнай Рэспублікі Палау.
 
==Кіраванне==