Выбарг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 71:
 
У [[1403]] годзе горад-крэпасць Выбарг быў ураўнаваны ў статусе горада з горадам [[Упсала]]: шведскі кароль Эрык Памеранскі дараваў яму роўныя гарадскія прывілеі, у тым ліку і гандлёвыя, дзякуючы якім горад хутка ператварыўся ў буйны гандлёвы цэнтр. Горад часта наведвалі нямецкія купцы з гарадоў [[ганзейскі саюз|ганзейскага гандлёвага саюза]]. Выбарг стаў цэнтрам лена.
 
На першую палову 1918 прыпадаюць пераломныя падзеі ў лёсе горада — пасля [[абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі|абвяшчэння незалежнасці]], у студзені 1918 года ў Фінляндыі пачалася грамадзянская вайна, і Выбарг стаў адным з галоўных цэнтраў чырвоных фінаў. 29 красавіка апошнія чырвоныя атрады паўсюдна былі разбітыя.
 
У незалежнай Фінляндыі Выбарг захаваў свой статус другога гарады краіны і цэнтра культурнага і грамадскага жыцця Усходняй Фінляндыі. Тут функцыянавалі філіялы ўсіх буйных фінскіх партый: сацыял-дэмакратычнай, Аграрнага саюза і іншых. Горад з'яўляўся адным з найважнейшых гандлёвых і транспартных цэнтраў краіны. Працавала мноства адукацыйных, культурных, спартыўных устаноў, дзейнічала вялікая колькасць храмаў і консульстваў.
 
У 1929 годзе гарадскі архітэктар Ота-Івары Меўрман распрацаваў горадабудаўнічы план Вялікага Выбарга, асноўныя ідэі якога рэалізоўваліся да 1970-х гадоў. У Выбарзе былі пабудаваны шматлікія важныя грамадскія будынкі: мастацкі музей і школа (1930 год), акруговы архіў (1933 год), новая гарадская бібліятэка (1935). Да 1930-х гадоў цэнтр дзелавога жыцця горада перамясціўся з раёна Лінойтус (тэрыторыя былой Выбаргскай крэпасці) у раёны Салакалахты і Рэпала, бліжэй да чыгуначнага вакзала.
 
== Клімат ==