Розніца паміж версіямі "Кайл Мак-Лахлен"

2 898 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
+ кароткая біяграфія
(+ кароткая біяграфія)
| Сайт = [http://www.kylemaclachlan.com/ Афіцыйны сайт]
}}
'''Кайл Мерыт Маклахлен''' (англ.: Kyle Merritt MacLachlan; нар. [[22 лютага]] [[1959]] г, Якіма, [[штат Вашынгтон]], [[ЗША]]) — амерыканскі [[акцёр]], які праславіўся як спецыяльны агент [[ФБР]] Дэйл Купер з тэлесерыяла [[Дэвід Лінч|Дэвіда Лінча]] «Твін Пікс». Акрамя таго, вядомы па фільмах "[[Дзюна]]" і "[[Сіні аксаміт]]", таксама знятых Лінчам, і серыялаў "[[Сэкс у вялікім горадзе]]", "[[Як я сустрэй вашую матулю]]" і "[[Адчайныя хатнія гаспадыні]]".
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 22 лютага 1959 г. у горадзе Якіма (штат Вашынгтон, [[ЗША]]), дзе і атрымаў першапачатковую адукацыю. Бацька быў біржавым маклерам і адвакатам, а маці - PR-дырэктарам. У сям'і было яшчэ два сыны - Крэйг і Кент. Па словах самога Кайла Маклахлена, па матчынай лініі ён з'яўляецца адным з нашчадкай [[І. С. Бах|І.С. Баха]]. Вучыўся гульні на аргане, па парадзе маці абраў прафесію акцёра. З 1977 г. атрымліваў адукацыю ва Універсітыце Вашынгтона ў [[Сіэтл|Сіэтле]]. Наведваў курсы акцерскага мастэрства і іграў у тэатры ценяў.
 
У 1982 прымае удзел у Арэгонскім шэкспіраўскім фестывалі, дзе, на думку самога Маклахлена, яго ніхто не заўважыў. На самой справе ён прыкмечаны рэжысёрам Дэвідам Лінчам, у чыёй стужцы "Дзюна" і дэбютаваў праз 2 гады. Далей ролі ў фільме Лінча "Сіні аксаміт" і серыяле "Твін Пікс" фактычна зрабіла Маклахлена зоркаў катэгорыі А, але і замацавалі за ім клішэ акцёра, які іграе "людзей з дзівосамі", ад якога К. Макхалхен доўгі час страраўся пазбавіцца. Удзел у фільме "Працэсс" паводле навелы [[Франц Кафка|Франца Кафкі]] замацавала яго папулярнасць.
 
Але наступныя ролі ("[[Флінстоўны]]" Браяна Леванта, "[[Шоўгёлз]]" Пола Верхувена) аказаліся няўдалымі, і за апошнюю з іх Маклахлен нават атрымаў "[[Залатая маліна|Залатую маліну]]" у намінацыі "горшы акцёр". Удзел у серыяле "Сэкс у вялікім горадзе" паляпшае становішча, а невялічкая роля ў "[[Амаль натурал]]" (2004 г.) раскрывае майстэрскую акцёрскую гульню Маклахлена. З 2006 па 2012 удзельнічае ў серыяле "Адчайныя хатнія гаспадыні". У 2008 агучыў [[Супермэн|Супермэна]] ў анімацыйным серыяле "[[Ліга справядлівасці: новы бар'ер]]".
== Спасылкі ==
{{commonscat|Kyle MacLachlan|Кайл Маклахлен}}
2 437

правак