Станіслаў Незабітоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др вікіфікацыя, афармленне
Радок 2:
'''Станіслаў НЕЗАБІТОЎСКІ (НЕЗАБЫТОЎСКІ)''' ({{ДН|24|9|1641}}, [[вёска Ятра|в. Ятра]], цяпер [[Навагрудскі раён]] — {{ДС|||1717}}) — дзеяч рэфармацыі ў [[ВКЛ]], мемуарыст. Падчашы калішскі.
 
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў [[Навагрудскі езуіцкі калегіум|Навагрудскім езуіцкім калегіуме]]. З 1670-х жыў у [[Слуцк]]у. Кіраваў адміністрацыяй [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]] ў [[Слуцкае княства|Слуцкім княстве]]. Удзельнічаў у [[Кальвінізм|кальвінскіх]] сінодах Навагрудскай акругі. Выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі [[Трыбунал ВКЛ|Трыбуналу ВКЛ]].
 
У 1695 г. не дапусціў захопу Слуцка сіламі [[нясвіж]]скагаНясвіжскае княства|нясвіжскага ардыната]] [[Караль Станіслаў Радзівіл|Караля Станіслава Радзівіла]], а пазней падпісаў з [[Род Сапегаў|Сапегамі]] дамову наконт пераходу «[[Нойбургскія маёнткі|нойбургскіх ўладанняў]]» пад іх апеку. С. Незабітоўскі клапаціўся пра захаванне ў Слуцку і іншых «нойбургскіх уладаннях» свабоды веравызнання, якая там існавала з часоў [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]]. Верагодна, гэта паўплывала на тое, што Незабітоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з Сапегамі і апякунства [[Казімір Ян Павел Сапега|Казіміра Яна Сапегі]], які тымчасова быў у канфлікце з [[Каталіцызм|каталіцкім]] клірам і асабіста з [[Біскупы віленскія|віленскім біскупам]] [[Канстанцін Казімір Бжастоўскі|Канстанцінам Бжастоўскім]], які ў 1694 г. адлучыў яго ад царквы. Аднак набыццё Сапегамі адразу ўсіх «нойбургскіх уладанняў» у [[:ru:Карл III Филипп|Карла Філіпа Нойбургскага]] ў 1700 г.годзе Незабітоўскі не прызнаў, што прывяло да пагаршэння яго адносінаў з Сапегамі.<ref>Віцько Д. В. Гарады Беларусі ў…</ref>
 
Аўтар успамінаў на [[польская мова|польскай мове]], дзе паказаныя падзеі і факты грамадска-палітычнага і прыватнага жыцця [[1682]]—[[1700]] г. на [[Навагрудскі павет|Навагрудчыне]] і [[Слуцкае княства|Случчыне]].