Крэсы ўсходнія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 1743659 аўтарства Rymchonak (размова)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Крэсы''' ({{lang-pl|Kresy}}) — ускраіны. Паводле Беларускай энцыклапедыі — афіцыйная назва ў даваеннай Польшчы [[1920]]—[[1939]] земляў, у якія ўваходзілі [[Заходняя Беларусь]] і [[Заходняя Украіна]]<ref>{{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1999|том=8|старонак=576|isbn=985-11-0144-3|тыраж=10&nbsp;000}}</ref>. Сапраўды тэрмін выкарыстоўваецца пастаянна з 19 ст. да сёння<ref name=a/>. У склад ўваходзілі: [[Львоўскае ваяводства]] (частка), [[Наваградскае ваяводства, 1919—1939|Наваградскае ваяводства]], [[Палескае ваяводства]], [[Віленскае ваяводства, 1923—1939|Віленскае ваяводства]], [[Станіслаўскае ваяводства]], [[Тарнопальскае ваяводства]], [[Валынскае ваяводства, 1921—1939|Валынскае ваяводства]] і [[Беластоцкае ваяводства, 1919—1939|Беластоцкае ваяводства]]. У 1924 польскім парламентам быў прыняты адмысловы «крэсавы» закон, па якім з мэтай асіміляцыі мясцовага насельніцтва ў Заходняй Украіне і ў Заходняй Беларусі ўводзілася двухмоўная школьная адукацыя<ref name="lyt">[http://www.lytvyn-v.org.ua/history_of_ukraine/index.php?article=ch5_r7_p3 Литвин В. Духовне життя.]</ref>. Польскія жыхары гэтых тэрыторый, у тым ліку рэпатрыянты ў Польшчу, могуць называцца крэсавянамі ці грэбліва — забугалямі<ref name="gaz">[http://www.gazeta.lviv.ua/articles/2007/04/26/23183/ Тут «Креси», там — «Закерзоння»…]</ref>.
 
Паводле праф. доктара навук Анджэя Новака, слова «Крэсы» мае сэнс не толькі тэрытарыяльны, але таксама часовы. Ва ўмовах падзелаў Рэчы Паспалітай «Крэсы» значылі не толькі ўскраіны польскай дзяржавы, ''першую лінію абароны'', але таксама канес, ''крэс'' існавання польскай культуры і тоеснасці гэтых земляў. Пад уплывам палітыкі Расійскай імперыі, а пазней таксама ў выніку канкурэнцыі з боку новых нацыяналізмаў - украінскага, літоўскага і на канцы беларускага - польская култура гэтых земляў траціла сваю пазіцыю і сілу, цярпела пастаянны рэгрэс. Слова «Крэсы» моцна звязанае з пачуццём страты<ref name=a>Joanna Wieliczka-Szarkowa: ''Czarna księga Kresów''. Kraków 2011</ref>.
 
Паводле даследавання праведзенага ў 2007 годзе Інстытутам ''Pentor'' для тыднёвіка ''Wprost'', 52,2% палякаў лічыць Крэсы ўсходнія разам з Вільняй і Лвовам польскімі зямлямі, у тым ліку 51% даследаваных ўзросту менш за 29 год (выхаваных пасля 1989)<ref>Antoni Dudek. Nie ma jak Lwów. „Wprost”. 10 (1263), s. 30–33, 10 marca 2007. Warszawa: Agencja Wydawniczo-Reklamowa „Wprost”. ISSN 0209-1747</ref>.