Аляксандр Акінчыц: Розніца паміж версіямі

140 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
 
== Біяграфія ==
У [[1856]]-61 вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны. У [[1861]] распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым [[Польскае паўстанне, 1863-1864|паўстанцам 1863]]. Атрымаў 12 гадоў катаргі. На этапе паміж [[Табольск]]ам і [[Томск]]ам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў [[Расійская імперыя|Расіі]]. Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні [[1865]] разам з [[З. Мінейка]]м даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені [[1867]] паспяхова здаў іспыт на званне доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі людзям, якія пакутуюць. Браў актыўны ўдзел у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія недоўгі былічас апублікаваны і захоўваюццазахоўваліся ў архіве сям'і, а пасля былі апублікаваны на французскай мове.
 
<ref>http://pruzhany.net/2308-alyaksandr-akinchyc-pastancki-lekar.html</ref>
 
{{літ|1=Kulczykowski M. Okińczyc (Okieńczyc) Aleksander // PSB. T. XXIII/4, Zeszyt 99, 1978. S. 664-666.}}
Ананімны ўдзельнік