Розніца паміж версіямі «Ржэўскі паход»

73 байты дададзена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(untagged isolated.)
'''Ржэўскі паход''' — паход рускага атрада пад камандаваннем [[М. І. Ржэўскі|М. І. Ржэўскага]] ([[дзяк]]а) у [[Крымскае ханства|крымска-турэцкія ўладанні]] вясной-летам [[1556]] г. Арганізаваны царом [[Іван IV|Іванам IV]] для адцягнення сіл крымскага хана [[Даўлет-Гірэй|Даўлет-Гірэя]], які рыхтаваў новы набег на [[Масква|Маскву]]. Адначасова цар ажыццявіў і [[Другі астраханскі паход|паход супраць Астраханскага ханства]]. У мая [[1556]] г. атрад Ржэўскага выступіў з [[Пуціўль|Пуціўля]] і спусціўся па [[Рака Дняпро|Дняпры]]. Там да атрада далучыліся 300 казакоў. Даплыўшы да турэцкай крэпасці [[Ачакаў]] на [[Чорнае мора|Чорным моры]], атрад Ржэўскага захапіў і разбурыў астрог, а затым павярнуў назад, адбіваючы пагогю турак.
 
У дняпроўскай крэпасці [[Іслам-Кермень]] атрад Ржэўскага на працягу шасці дзён адбіваў атакі крымскага войска пад камандаваннем старэйшага сына Даўлет-Гірэя. Падчас гэтай бітвы Ржэўскі адбіў у крымцаў конскія табуны і шчасліва вярнуўся ў Расію з вялікай здабычай. Гэта было першае з'яўленне маскоўскага войска на ніжнім Дняпры. Яно моцна ўразіла ўкраінскае казацтва, якое з гэтага часу ўбачыла ў рускім цары рэальнага саюзніка ў барацьбе супраць крымска-турэцкай агрэсіі. Паход Ржэўскага вымусіў хана Даўлет-Гірэя адмовіцца ад наступальных планаў і вярнуць свае войскі на абарону Крыма.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Расіі]]