Аблога Быхава (1702): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''АБЛОГА БЫХАВА, 1702''' - — праводзілася [[казакі|казакамі]] і войскам [[ВКЛ]] у час [[паўночная вайна|Паўночнай вайны 1700-17211700—1721]].
 
Уладальнік [[Быхаў|Быхава]] К. Сапега ў час Паўночнай вайны падтрымліваў шведскага караля [[Карл XII|Карла XII]], а ў перыяд двоеўладдзя - — [[Станіслаў Ляшчынскі|С. Ляшчынскага]], шведскага стаўленіка, які ў [[1704]] Варшаўскай канфедэрацыяй шляхты быў выбраны польскім каралём. Былы польскі кароль і курфюрст Саксоніі [[Аўгуст II]] разам са сваім саюзнікам рускім імператарам [[Пётр I|Пятром I]] пачаў ваенныя дзеянні супраць Ляшчынскага і яго прыхільнікаў. 29.8.1702 пачалася аблога Быхава. Да яго падышлі 3 казацкія палкі пад камандаваннем наказнога [[гетман]]а запарожскага войска [[Міхаіл Міклашэўскі|Міхаіла Міклашэўскага]]. [[31 жніўня]] з боку [[Магілёў|Магілёва]] прыбыло войска харужага навагрудскага і адміністратара магілёўскай эканоміі генерала артылерыі ВКЛ [[Крыштоф Сініцкі-Бонч|Крыштофа Сініцкага-Бонча]] ў складзе беларускай дывізіі, конніцы беларуска-літоўскіх татар і батарэі артылерыі, у тым ліку 15 вялікіх гармат з Магілёва. Пазней падышлі Лубенскі і Гадзяцкі казацкія палкі. [[Гарнізон]] асаджанага Старога Быхава складаўся з гарнізона валаснога і шляхецкага апалчэнняў, Валоскай драгунскай і Запарожскай казацкай палкоўніка Сердзюка конных харугваў, наёмнай запарожскай, венгерскай і нямецкай пяхоты. У горадзе і [[Быхаўскі замак|быхаўскім замку]] было 30 гармат. Кіравалі войскам пярнаўскі падкаморы [[Мікалай Більдзюкевіч]] і тагачасны быхаўскі губернатар оберст-лейтэнант [[Якуб Дэро]]. Войскі Сініцкага абкружылі горад шанцамі, з дапамогай апрошаў (вузкіх, глыбокіх, зігзагападобных равоў для бяспечнага набліжэння да праціўніка) пачалі падступацца да бастыённых умацаванняў Быхава: капалі падземныя хады для падкладкі мін пад гарадскія валы, бесперапынна вялася артылерыйская стральба. Асабліва вялікія разбурэнні рабіла вялікая магілёўская гармата - — «галандка», якая скарыстоўвала 52-фунтовыя бомбы (на адзін зарад ішло 45 кг [[порах]]у). Абаронцы горада білі ў адказ карцеччу, рабілі ўдалыя вылазкі, нават захоплівалі казацкія гарматы. Аднак [[10 кастрычніка]] гарнізон Быхава мусіў здацца на ганаровых умовах і прысягнуў каралю Аўгусту II. Горад і замак разам з гарматамі і ўсёй амуніцыяй пераходзілі да Сініцкага, частка гарнізона і наёмнікі пераводзіліся ў Магілёў, запарожцы амнісціраваліся. Мяшчанам пакідаліся ўсе вольнасці і прывілеі, у склад гарнізона замка ўводзілася 400 гвардзейцаў караля Аўгуста II.<ref>Полное собрание русских летописей. М., 1980. Т. 35. С. 199, 252</ref><ref>Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильна, 1867. Т. 2. С. VIII-IXVIII—IX.</ref>
{{зноскі}}
{{літ|1={{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
Радок 7:
[[Катэгорыя:Гісторыя Быхава]]
[[Катэгорыя:Аблогі]]
[[Катэгорыя:Бітвы Расіі|Быхаў (1660-16611660—1661)]]
[[Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага|Быхаў (1660-16611660—1661)]]
[[Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі|Быхаў (1660-16611660—1661)]]
[[Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіту|Быхаў (1660-16611660—1661)]]
[[Катэгорыя:1702]]
[[Катэгорыя:Паўночная вайна, 1700-1721]]