Розніца паміж версіямі "Руска-візантыйская архітэктура"

др
вікіфікацыя
др (афармленне)
др (вікіфікацыя)
Асноўнымі рысамі стылю былі [[эклектычнасць]] і наследаванне рускаму [[Архітэктура|дойлідству]] [[XVII ст.]] у кампазіцыі і ў вонкавых упрыгожаннях (ляпніна, кераміка, паліва).
 
У Беларусі ў гэтым стылі былі збудаваныя многія тагачасныя праваслаўныя цэрквы ([[Баранавічы]], [[Барысаў]], [[Брэст]], [[Гродна]]) і інш. Найбольш удалымі творамі гэтага стылю ў Беларусі лічацца мемарыяльны храм у в. [[Аграгарадок Лясная|Лясной]], прысвечаны 200-годдзю [[бітва пад Лясной, 1708|перамогі рускіх над шведамі]] і [[капліца-склеп Паскевічаў|капліца склепу Паскевічаў]] у Гомелі<ref>Чантурыя, С. 273.</ref>, [[Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла, Мінск|сабор Пятра і Паўла]] ў Мінску, Георгіеўская царква ў [[Горад Чавусы|Чавусах]] і інш. З іншага боку, па прамым указанні царскіх уладаў дзесяткамі будаваліся і горшыя ўзоры гэтага стылю (напр., у [[Полацк]]у, [[Віцебск]]у, [[Барысаў|Барысаве]] і інш.), ацэненыя яшчэ ў савецкія часы як матэрыяльны выраз [[каланіялізм|каланіяльнай]] палітыкі царызму<ref>Кацар, С. 114, 115.</ref>.
 
{{зноскі}}