Іван Батрак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
Нарадзіўся ў сям'і беднага селяніна, дзе апроч яго было пяцёра дзяцей. З маленства дапамагаў бацькам, яны, непісьменныя, усё жыццё цяжка працавалі, каб пракарміць сям'ю і лічылі, што жыць трэба з зямлі, але хлопчык хацеў вучыцца. Сваякі дапамаглі Івану паступіць у Коханаўскае двухкласнае вучылішча. Вучоба супала з рэвалюцыяй 1905 года, настаўнікі апавядалі пра рэвалюцыйныя падзеі, чыталі вострасацыяльныя вершы, што моцна ўплыла на школьнае жыццё і наогул лёс Казлоўскага. У 1908 годзе паступае на 3-ці курс Аршанскага гарадскога вучылішча, у горадзе ўдзельнічае ў сходках і маёўках рабочых, уцягваецца ў рэвалюцыйнай дзейнасць. Скончыць вучылішча не ўдалося, Казлоўскі быў выключаны за карыкатуру на настаўніка. Іван вяртаецца ў Малое Гальцэва, але самаадукацыі не кідае.
 
У 1911 годзе, пазычыўшы грошы на дарогу, паехаў Пецярбург. Працаваў на многіх работах, пакуль не ўладкаваўся на сталую працу ў чыгуначныя майстэрні<ref name="МаракТ1">''Маракоў Л. У.'' Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 1.</ref>. Праца была цяжкая, але Казлоўскі знаходзіў сілы, каб наведваць рабочы гурток пры Лігаўскім народным доме і таварыства «Навука і веды». Спрабаваў чытаць лекцыі і пісаць вершы. ПершыПершыя вершы апублікаваў у газеце «ПравдеПравда» уў 1913 годзе. Удзельнік літаратурнага гуртка паэта А. І. Машырава-Самабытніка.
 
З 1914 года член РСДРП(б). Падчас 1-й сусветнай вайны арганізаваў у Пецярбургу падпольную бальшавіцкую друкарню, удзельнічаў у выданні нелегальнага часопісу «Рабочий голос», газеты «Пролетарский голос». У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйнага руху арыштаваны, асуджаны да 8 гадоў катаргі. Правёў 2 гады ў зняволенні ў Шлісельбургскай крэпасці. Вызвалены падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Вярнуўся да рэвалюцыйнай дзейнасці, удзельнічаў у VII красавіцкай Усерасійскай канферэнцыі РСДРП(б).<ref name="МаракТ1"/>