Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка''' ({{ДН|14|2|1905}}—{{ДС|30|3|1973}} — беларускі акцёр тэатра і ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:18, 29 студзеня 2014

Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка (14 лютага 190530 сакавіка 1973 — беларускі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія

У 1923-1937 гадах - артыст Беларускага трэцяга дзяржаўнага драматычнага тэатра, з 1937 - акцёр БелАДТ імя Я. Купалы. Асаблівага поспеху дасягнуў у нацыянальнай драматургіі. В. Дзядзюшка - адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага тэатра, акцёр глыбока народны, самабытны. Бліскучы народны гумар, выдатнае майстэрства на працягу многіх гадоў паказваў у спектаклі «Паўлінка» Я. Купалы ў ролі Сцяпана Крыніцкага. Мяккасць, лірызм і гумар уласцівыя многім яго сцэнічным персанажам. У яго творчасці мяккі пластычны малюнак ролі, востра выяўленыя рысы характару, псіхалагічна матываваныя ўчынкі спалучаліся з яркім нацыянальным каларытам.

Здымаўся ў кіно і тэлевізійных пастаноўках: «Суд», «Людзі на балоце» і інш. Памёр 30 сакавіка 1973. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Літаратура

  • Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч // Бел. энцыкл. Мн., 1998. Т. 6. С. 135-136.
  • Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч // Тэатральная Беларусь: Энцыкл. Мн., 2002. Т. 1. С. 345-347.