Люстра (фільм): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''«Люстра»''' — аўтабіяграфічны фільм Андрэя Таркоўскага. == Сюжэт == А...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:37, 29 студзеня 2014

«Люстра» — аўтабіяграфічны фільм Андрэя Таркоўскага.

Сюжэт

Аляксей (Ігнат Данільцаў) глядзіць тэлевізар, дзе паказваюць, як урач лечыць моцна заіклівага юнака. Падзеі адбываюцца ў трох часавых пластах: да, падчас, і пасля вайны. Фільм складаецца са сноў і ўспамінаў Аляксея. Успаміны і сны тычацца ў асноўным маці, вясковага дома, дзе Аляксей правёў дзяцінства, а таксама жонкі Аляксея Наталлі і яго сына Ігната. Галоўныя падзеі ў жыцці героя — развод маці, пасляваеннае дзяцінства — даюцца плаўна, падзеі паступова змяняюць адна адну, на змену з кадрамі кінахронікі. Сямейныя размовы надаюць ўтульнасць карціне, у фінале — няпешная размова юных бацькоў Аляксея пра дзіця, якога яны толькі яшчэ чакаюць. Галоўны герой кінаапавядання, — Аляксей, знаходзіцца ў кадры толькі дзіцем. Дарослым у «поўны рост» ён не паказаны: мы чуем яго голас (І. Смактуноўскі), бачым яго рукі, і яго самога — камера глядзіць нібы б яго вачыма. У фільме шмат дакументальных уставак Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Вялікай Айчыннай, пагранічнага канфлікту з Кітаем, запуску савецкіх стратастатаў. Фільм суправаджаецца вершамі Арсенія Таркоўскага ў выкананні аўтара, музыкай Баха, Пёрсела і іншых кампазітараў.

У ролях

Тэкст ад аўтара чытае Інакенцій Смактуноўскі. Вершы чытае Арсеній Таркоўскі

  • Маргарыта Церахава — Маці, Наталля
  • Алег Янкоўскі — Бацька
  • Філіп Янкоўскі — Алёша (5 гадоў)
  • Ігнат Данільцаў — Малады Аляксей (12 гадоў), Ігнат
  • Мікалай Грынько — дырэктар друкарні
  • Ала Дзямідава — Ліза
  • Юрый Назараў — ваенны інструктар
  • Анатоль Саланіцын — Доктар
  • Аляксандр Мiшарын — доктар ля смяротнага ложка Аляксея
  • Ларыса Таркоўская — Надзея
  • Тамара Агароднікава — няня, суседка, дзіўная жанчына за чайным столікам
  • Дэль Боске — іспанец