Савецка-фінляндская вайна (1939—1940): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вынікі вайны: арфаграфія
→‎Вынікі вайны: + спасылкі
Радок 57:
Стратэгічнае становішча СССР па выніках вайны пагоршылася: быў падарваны яго міжнародны аўтарытэт, [[Ліга Нацый]] выключыла яго са сваіх членаў, Фінляндыя адышла ад палітыкі [[нейтралітэт]]у і зблізілася з [[Германія]]й. З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] Фінляндыя выступіла на баку Германіі, назваўшы сваю рэваншысцкую акцыю «Вайной-працягам».
 
Таксама шматлікія праяўленыя ў вайне слабыя бакі [[Чырвоная Армія|Чырвонай арміі]] і вялікія людскія страты СССР (22 830 забітых фінаў супраць 131 476 забітых і згінуўшых без весткі савецкіх вайскоўцаў[http://do.gendocs.ru/docs/index-8153.html?page=6]) умацавалі [[Гітлер|Гітлера]] ў рашучасці [[Вялікая Айчынная вайна|напасці на Савецкі Саюз]]. Акрамя тага СССР страціў 406 самалётаў супраць 62 фінскіх, 653 танка супраць 50 фінскіх[http://do.gendocs.ru/docs/index-8153.html?page=6]. Асноўнымі прычынамі было горшае ўзбраенне савецкай арміі (амаль адсутнічала [[Аўтамат, зброя|аўтаматычая зброя]]), халатнасць часткі службовых асоб і неадэкватнае ўяўленне савецкага ўрада аб сацыяльна-палітычным клімаце ў Фянляндыі. Так меркавалася, што фінскі [[пралетарыят]] павінны паўстаць супраць пануючага ў Фінляндыі ладу і далучыцца да Чырвонай арміі. Але на самой справе ўзровень жыцця насельніцтва ў Фінляндыі быў вышэйшы, чым у СССР, нацыя была кансалідаванай і таму аказала аб'яднанае супраціўленне савецкім войскам.
 
За баявыя подзвігі ў савецка-фінляндскай вайне 20 беларусам і ўраджэнцам [[Беларусь|Беларусі]] было прысвоена званне [[Герой Савецкага Саюза|Героя Савецкага Саюза]]: П.Р.Алейнікаву, Дз.Д.Валенціку, Б.В.Воўку, І.І.Валасевічу, М.М.Гармозе, А.І.Дыдышку, П.В.Кандрацьеву, І.П.Кірпічову, І.М.Кобзуну, В.Дз.Кучараваму, І.М.Максіменю, І.В.Матрунчыку, Р.С.Пінчуку, М.В.Рапейку, І.М.Саламонікаву, М.П.Сінюціну, М.Ф.Турцэвічу, А.Р.Целяшову, С.І.Чарняку, С.Я.Ялейнікаву.