Савецка-фінляндская вайна (1939—1940): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вынікі вайны: + спасылкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
== Хада вайны ==
Пасля цьмянага інцыдэнту з артылерыйскім абстрэлам тэрыторыі СССР, войскі [[Ленінградская ваенная акруга|Ленінградскай ваеннай акругі]] ўступілі на тэрыторыю Фінляндыі. Галоўныя падзеі вайны адбываліся на [[Карэльскі перашыек|Карэльскім перашыйку]] па [[Лінія Манергейма|«Лініі Манергейма»]]. Дзеянні сухапутных войск СССР падтрымліваў [[Балтыйскі флот]], у складзе якога ваяваў падшэфны [[БССР]] карабель — лідар эсмінцаў «Мінск». Вайна праходзіла ў цяжкіх умовах, пацягнула вялікія страты з абодвух бакоў.
 
У снежні 1939 г. ў раёне баявых дзеянняў былі маразы ніжэй за 30 градусаў. Фінскае войска было значна лепш падрыхтавана да халадоў, ад якіх памерзла шмат савецкіх салдат. Амаль поўная адсутнасць дарог, багністая і лясістая мясцовасць значна ўскладнялі рух Чырвонай арміі.
 
Пасля прарыву савецкімі войскамі ў пачатку сакавіка 1940 года «Лініі Манергейма» і захопу 12 сакавіка [[Горад Выбарг|Выбарга]], у той жа дзень у [[горад Масква|Маскве]] быў падпісаны мірны дагавор. СССР набыў патрэбныя яму землі, адсунуў граніцу на поўнач ад Ленінграда, атрымаў у арэнду [[востраў Ханка]] з правам стварэння на ім ваенна-марской базы.