Міхал Вішнявецкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
дапаўненне
Радок 125:
Да абрання Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцузская партыя на чале з гетманам вялікім каронным [[Ян Сабескі|Янам Сабескім]] перайшла ў адкрытую апазіцыю.
 
Істотна ўзмацніліся фэадальныя міжусобіцы (шляхецкія дэпутаты праз [[ліберум вета]] сарвалі 4 з 6 соймаў) і толькі напад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] ўвесну [[1672]] і захоп турэцкім войскам [[Горад Камянец-Падольскі|Камянца-Падольскага]] прадухілілі грамадзянскую вайну<ref name="БС"/><ref>[[Анатоль Пятровіч Грыцкевіч|Анатоль Грыцкевіч]]. Міхал Вішнявецкі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 317.</ref>.
 
Улетку [[1672]] года ўкраінска-турэцкая армія, захапіўшы крэпасць {{нп3|Горад Хацін|Хацін|ru|Хотин}}, уступіла ў [[Галічына|Галічыну]]. Пасля кароткачасовай аблогі [[Горад Львоў|Львоў]] Міхал быў вымушаны заключыць ганебны {{нп3|Бучацкі мір||ru|Бучачский мир}} ([[1672]])<ref name="БС"/>, па ўмовах якога [[Украіна]] станавілася незалежнай дзяржавай пад пратэктаратам Турцыі, а [[Падолле]] адыходзіла да Асманскай імперыі.
 
Але сойм [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] не зацвердзіў мірнай дамовы, і вайна аднавілася<ref name="БС"/>. Па дарозе ў войска, якое збіралася каля {{нп3|Горад Хацін|Хаціна|ru|Хотин}}, Міхал Вішнявецкі памёр у [[Горад Львоў|Львове]]. Месцам смерці стаў {{нп3|Палац лацінскіх архіепіскапаў||uk|Палац латинських архієпископів}}, цяпер {{нп3|Плошча Рынак, Львоў|Плошча Рынак, 9|uk|Площа Ринок (Львів)}}, дзе ён павінен быў атрымаць прычасце перад {{нп3|Хацінская бітва, 1673|Хацінскай бітвай|uk|Битва під Хотином (1673)}}.
 
Як паказала ўскрыццё, прычынай смерці стала [[язва]] [[Стрававод чалавека|стрававода]], узмоцненая [[Стрэс|нервовымі стрэсамі]].