Уладзімір Іванавіч Вярнадскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 47:
 
=== Навуковая дзейнасць ===
Дзейнасць Вярнадскага аказала велізарны ўплыў на развіццё навук аб Зямлі, на станаўленне і рост АН СССР, на светапогляд многіх людзей. Ён распрацаваў фундаментальныя праблемы сучаснага прыродазнаўства, аказаў вялікі ўплыў на фармаванне экалагічнай свядомасці. У сваіх поглядах на прыроду ішоў ад адзінства Космасу, які эвалюцыянуе ў кірунку да жыцця і павелічэння сілы розуму ў Сусвеце. Вылучаў тры навуковыя карціны свету: абстрактна-механічную (электроны, атамы, фізічныя законы), прыродна-гістарычную, або біясферную (прырода, аплодненая жыццём), і гуманітарную (чалавек разумны і грамадства). «Гэтыя розныя па форме, незалежныя, але якія пранізваюць адна адну карціны свету суіснуюць у навуковай думцы побач, ніколі не могуць быць аб'яднаны ў адно цэлае, у адзін абстрактны свет фізікі або механікі». Падкрэсліваючы значэнне біясфернага светапогляду, Вярнадскі яшчэ ў 1915 папярэджваў пра небяспеку самазнішчэння, пагражаючую чалавецтву ў сусветнай тэрмаядзернай вайне. Аднак на развіццё цывілізацыі вучоны глядзеў з аптымізмам, лічыў, што «ў геалагічнай гісторыі біясферы перад чалавекам адчыняецца велізарная будучыня, калі ён зразумее гэта і не будзе выкарыстоўваць сваю працу і свой розум на самазнішчэнне». Ён марыў, каб навуковая думка аб'яднанага чалавецтва ператварылася ў «геалагічную сілу», якая зменіць прыроду і з дапамогай якой біясфера пяройдзе ў новы стан - наасферу (сферу розуму) і паступова пашырыцца на ўвесь Космас. Больш поўна ідэі Вярнадскага раскрыліся, калі чалавецтва, пачаўшы падпарадкоўваць касмічную прастору, стала ўсведамляць залежнасць свайго зямнога дому ад розуму.
Дзейнасць Вярнадскага аказала велізарны ўплыў на развіццё навук аб Зямлі, на станаўленне і рост АН СССР, на светапогляд многіх людзей.
 
У 1915—1930 гадах старшыня Камісіі па вывучэнні прыродазнаўчых вытворчых сіл Расіі, быў адным са стваральнікаў плана [[ГОЭЛРО]]. Камісія ўнесла вялікі ўклад у геалагічнае вывучэнне Савецкага Саюза і стварэнне яго незалежнай мінеральна-сыравіннай базы.