Іаган Генрых Песталоці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др літ. +1
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў 2 курсы калегіума Каралінум. УЗахапіўшыся 1774—80педагагічнымі узначальваўідэямі выдатных мысліцеляў сучаснасці, ва ўласным маёнтку Нойгоф арганізаваў 1774—80 «Установу для бедных у Найхафе», утут ён наважыўся рэалізаваць ідэю аб усебаковым і гарманічным развіцці чалавека. У 1798—99 узначальваў прытулак для сірот у Станцы, у 1800—04 — інстытуты ў Бургдорфе і ў 1805—25 у Івердоне.
 
Аўтар шматлікіх педагагічных і літаратурных твораў, у т.л. «Лінгард і Гертруда» (1781—87), «Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей» (1801), «Пісьмо да сябра пра знаходжанне ў Станцы» (1799), трактата «Лебядзіная песня» (1826) і інш.
 
== Канцэпцыя навучання і выхавання ==
У сваім светапоглядзе спалучаў ідэі французскіх асветнікаў, у асноўным [[Ж.-Ж. Русо]], з тэорыямі нямецкіх філосафаў [[Г. Лейбніц]]а, [[І. Кант]]а, [[І. Г. Фіхтэ]] і інш. Яго тэорыя выхавання была заснавана на перакананні, што «чалавек можа наблізіцца да дасканаласці толькі шляхам гарманічнага развіцця ўсіх яго здольнасцей».
 
Паводле Песталоці, выхаванне павінна быць прыродазгодным (улічваць прыроду дзіцяці і закладзеныя ў ім задаткі). Для ажыццяўлення гэтай мэты неабходна адшукаць такі метад і форму выхавання, «у якой развіццё чалавецтва вызначаецца сутнасцю самой прыроды», супадае з натуральным імкненнем дзіцяці да ўсебаковай дзейнасці. Гэтую форму ён бачыў у сістэме элементарнай асветы, якая б арганічна злучала разумовае, маральнае, фізічнае і працоўнае выхаванне.

Важнай задачай выхавання лічыў развіццё ў дзяцей высокіх маральных пачуццяў, фарміраванне маральнай свадомасці і перакананняў. Навучанне імкнуўся будаваць на псіхалагічнай аснове (пачуццёвым пазнанні), выкладаў ідэю развіццёвага навучання (К. Ушынскі назваў яе «вялікім адкрыццём Песталоці»). Сфармуляваў дыдактычныя прынцыпы паслядоўнасці ў навучанні, адстойваў прынцып сістэматычнасці, вялікае значэнне надаваў нагляднасці. Прыхільнік злучэння навучання і працоўнай актыўнасці.
 
Сваё вучэнне ён супрацьпастаўляў той ганарыстай «псеўданавуковай балбатні» афіцыйнай педагогікі, якая дэфармавала свядомасць дзяцей, пазбаўляючы іх магчымасці выявіць свае здольнасці. Сапраўдны дэмакрат, ён адмяжоўваўся ад такой «навукі»: «Я не жадаў і не жадаю вучыць свет ніякаму мастацтву і ніякай навуцы, я іх не ведаю; але я жадаў і жадаю паўсюдна палегчыць народу вывучэнне азоў усіх мастацтваў і навук, а закінутым усімі і асуджаным на здзічэнне здольнасцям бедных і слабых жадаю адкрыць подступы да мастацтва, якія з'яўляюцца подступамі да чалавечнасці». Яго ідэі паўплывалі на развіццё дыдактыкі і педагогікі.