Розніца паміж версіямі "Педагогіка"

30 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
 
== Гістарычная даведка ==
Слова «педагогіка» паходзіць ад грэчаскага παιδαγωγική, што азначае літаральна «дзетаваджэнне». У Старажытнай Грэцыі «педагог» - раб, які назіраў за дзіцем, адказваў за наведванне ім школы (часта - няздольны да фізічнай працы). Развіццё педагогікі неаддзельна ад гісторыі чалавецтва. Педагагічная думка зарадзілася і на працягу тысячагоддзяў развівалася ў старажытнагрэчаскай, старажытнаўсходніх і сярэднявечнай [[тэалогія|тэалогіі]] і [[філасофія|філасофіі]]. Упершыню педагогіка вылучыць з сістэмы філасофскіх ведаў у пачатку XVII ст. англійскім філосафам і прыродазнаўцам [[Фрэнсіс Бэкан|Фрэнсісам Бэканам]] і замацавана як навука працамі чэшскага педагога [[Ян Амос Каменскі|Яна Амоса Каменскага]]. У працы «Вялікая дыдакгыка» ён разгледзеў асноўныя праблемы адукацыі і выхавання, упершыню падкрзсліў прынцыпы [[дыдактыка|дыдактыкі]] і асновы прыродазгоднага выхавання дзіцяці, заклаў базіс класна-ўрочнай сістэмы навучання ў школе. Уклад у педагогіку зрабілі [[Дж. Лок]], [[Ж.-Ж. Русо]], [[І. Г. Песталоці]], [[І. Ф. Гербарт]], [[Адольф Дыстэрвег|А. ДыстэрвергДыстэрвег]], [[К. Ушынскі]] і інш.
 
Да цяперашняга часу педагогіка з'яўляецца шматгаліновай навукай, якая функцыянуе і развіваецца ў цеснай узаемасувязі з іншымі навукамі.