Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў '''Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў''' ({{ДН|15...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:54, 31 студзеня 2014

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў (15 студзеня 1795, Масква — 11 лютага 1829, Тэгеран) — рускі пісьменнік, дыпламат, стацкі саветнік (1828).

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1810). У 1812 годзе пайшоў добраахвотнікам у армію, у 1813-16 гадах служыў у Кобрыне, Брэсце. У 1816 годзе ў Пецярбургу зблізіўся з Аляксандрам Пушкіным і В.Кюхельбекерам. З 1817 года на службе ў Калегіі замежных спраў, 1818-22 гадах сакратар рускай дыпламатычнай місіі ў Персіі. У 1826 годзе за сувязь з дзекабрыстамі арыштаваны, але з-за адсутнасці доказаў вызвалены. З 1828 года паўнамоцны пасол Расіі ў Персіі. Забіты ў Тэгеране натоўпам мусульман (пахаваны ў Тбілісі). Аўтар камедый «Студэнт» (1817, выдадзена ў 1889, з Каценіным), «Свая сям'я, ці замужняя нявеста» (1818, з А.Шахаўскім і М.Хмяльніцкім). Сусветную вядомасць прынесла камедыя ў верша «Горад ад розуму» (напісана ў 1822-24 гадах). Забаронена цэнзурай (пры жыцці апублікаваны толькі ўрыўкі).