Чалавек: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
Гл.: [[Свядомасць]], [[Розум]], [[Мысленне]]
 
== Чалавек як духоўная істота ==
Гл.: [[Вера]], [[Дух]], [[Душа]], [[Гуманізм]].
 
== Чалавек як сацыяльная істота ==
Радок 38 ⟶ 35:
 
Гл.: [[Грамадства]], [[Культура]], [[Цывілізацыя]], [[Антрапасацыягенез]], [[Чалавецтва]].
 
== Чалавек як духоўная істота ==
Сутнасць чалавека, яго паходжанне і прызначэнне, яго месца ў свеце былі і застаюцца цэнтральнымі праблемамі [[філасофія|філасофіі]], [[рэлігія|рэлігіі]], [[навука|навукі]] і [[мастацтва]].
 
У антычнай філасофіі чалавек разглядаўся як частка космасу, «малы сусвет», мікракосм ([[Дэмакрыт]]) — адлюстраванне і сімвал [[Сусвет]]у, макракосму. Паводле [[Арыстоцель|Арыстоцеля]], чалавек — істота, надзеленая духам, розумам («разумнай душой») і здольнасцю да грамадскага жыцця. У [[хрысціянства|хрысціянстве]] чалавек — вобраз і падабенства [[Бог]]а. Філасофія эпохі Адраджэння зыходзіла з прынцыпу аўтаномнасці, дасканаласці і бязмежнасці творчых магчымасцей чалавека, разумення яго як цэнтра ўсяго Сусвету (макракосму). [[Р. Дэкарт]] сфармуляваў палажэнне аб мысленні як адзіным дакладным сведчанні чалавечага існавання. [[Г. Гегель]] лічыў чалавека суб'ектам духоўнай дзейнасці, які стварае свет культуры, з'яўляецца носьбітам агульназначнай свядомасці, усеагульнага ідэальнага пачатку — духу. [[Л. Феербах]] у межах антрапалагічнай канцэпцыі ставіў у цэнтр філасофіі чалавека, як пачуццёва-цялесную істоту. Марксісцкая канцэпцыя чалавека грунтавалася на ято трактоўцы як «сукупнасці ўсіх грамадскіх адносін». Прадстаўнікі розных філасофскіх кірункаў XVIII—XX ст. рабілі акцэнт на такіх спецыфічных асаблівасцях чалавека, як пачуцнё ([[І. Гаман]]), воля ([[А. Шапенгаўэр]]), «гульня жыццёвых сіл» ([[Ф. Ніцшэ]]), інтуіцыя ([[А. Бергсон]]), перажыванне страху і канечнасці існавання ([[М. Хайдэгер]]) і інш. Ідэі [[філасофія жыцця|філасофіі жыцця]] і [[фенаменалогія|фенаменалогіі]] паслужылі асновай для ўзнікнення філасофскай антрапалогіі.
 
Генетычна звязаны з іншымі жывымі арганізмамі, чалавек адрозніваецца ад іх наяўнасцю [[Свядомасць|свядомасці]], абстрактнага мыслення і мовы, здольнасцю пранікаць у сутнасць навакольных прадметаў і самога сябе. Ён з'яўляецца суб'ектам грамадска-гістарычнага працэсу, творцам каштоўнасцей матэрыяльнай і духоўнай культуры, носьбітам традыцый, якія змяшчаюць у сабе дасягненні цывілізацыі. Чалавек ставіць перад сабой мэты і ўсведамляе матывы, якія заахвочваюць яго да дзейнасці. Неад'емнымі атрыбутамі чалавека з'яўляюцца перакананасць і вера — ад веры ў лагічныя ісціны да веры ў духоўны Абсалют. Як асоба чалавек — своеасаблівае адзінства агульначалавечых і індывідуальных якасцей. Ступень свабоды яго дзеянняў абмяжоўваецца прынятымі грамадствам маральнымі, прававымі нормамі і правіламі пэўнага віду дзейнасці. Аднак чалавек у пэўнай ступені свабодны ў выбары сацыяльных роляў, вызначэнні ў іх межах варыянтаў сваіх дзеянняў, праяўленні творчага падыходу да выканання сваіх абавязкаў. У працэсе далучэння да культуры ў чалавека выпрацоўваюцца механізмы самакантролю, якія выяўляюцца ў здольнасці намаганнямі волі рэгуляваць спектр сваіх імкненняў, захапленняў, інстынктаў, каштоўнасных арыентацый і да т.п.
Гл.: [[Вера]], [[Дух]], [[Душа]], [[Гуманізм]].
 
== Літаратура ==
* Дубянецкі С., Марозаў В., Цягака Л. Чалавек // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
* Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.