Розніца паміж версіямі "Самазарадны карабін Сіманава"

→‎Гісторыя: кантэнт
др (афармленне)
(→‎Гісторыя: кантэнт)
 
==Гісторыя==
 
[[Файл:Nva-ehrenwache.jpg|thumb|left|Змена варты, узброенай СКС 1990, ГДР]]
 
Пасля прыняцця ў [[1943|1943 годзе]] на ўзбраенне [[7,62×39 мм|прамежкавага патрона 7,62×39 мм]] канструкцыі Елізарава і Сёміна, распачалася праца над стварэннем новай сістэмы стралковага ўзбраення пад гэты патрон. Першыя ўзоры СКС пад патрон [[7,62×39 мм]] былі створаны Сіманавым да канца 1944 г. на падставе карабіна, што быў распрацаваны ім жа ў рамках конкурса на новы карабін яшчэ ў 1940—1941 гг., але які не пайшоў у вытворчасць з прычыны эвакуацыі заводаў. Апроч патрона новы карабін вылучаецца неад'емна-адкідным штыхом, адсутнасцю дульнага тормаза-кампенсатара, здымная газавая [[камора]]. Невялікая партыя новых карабінаў праходзіла выпрабаванні ў дзеючых частках [[Першы Беларускі фронт|1-га Беларускага фронта]] напачатку 1945 г., а таксама пастаўлялася на курсы «[[Выстрел|Выстрел]]». Зброя дастала станоўчыя водгукі, аднак дасканаленне карабіна і ўласна новага патрона працягвалася ажно да [[1949|1949 года]], калі СКС паступіў на ўзбраенне [[Савецкая Армія|Савецкай Арміі]].<ref name="kalibr"/><ref name="legendary">[http://www.legendary-arms.ru/rifles/ckc45 Апісанне СКС на сайце legendary-arms.ru]</ref>
 
Напрацягу дзесяцігоддзя СКС стаяў на ўзбраенні савецкай арміі разам з [[Аўтамат Калашнікава|аўтаматам Калашнікава]] і [[Ручны кулямёт Дзегцярова|ручным кулямётам Дзегцярова]]. Усе тры мадэлі пад прамежкавы патрон істотна дапаўнялі адна адну, мелі пэўныя перавагі і недахопы. Прыкладам, АК праз магчымасць стральбы чэргамі ствараў вялікую [[шчыльнасць агню]], што павелічала эфектыўнасць стральбы на невялікіх адлегласцях, а таксама пры вядзенні агню па групавых цэлях. У той жа час, прыцэльная лінія і ствол СКС на 10 і 10,5 см адпаведна даўжэйшыя, чым у АК, што станоўча адбівалася на дакладнасці. З улікам аўтаматызацыі набівання і магчымасці папаўняць [[магазін, зброя|магазін]] пры дапамозе абоймы, карабін адпавядаў усім патрабаванням вядзення агнявога бою на сярэдніх і далёкіх дыстанцыях.
 
[[Файл:Vietcong1968.jpg|thumb|right|[[Нацыянальны фронт вызвалення Паўднёвага В'етнама|В'етнамскі партызан]] з СКС]]
 
Да канца 50-х гг., з мэтай уніфікацыі стралковай зброі ў Савецкай Арміі, пастанавілі паўсюдна ў стралковых частках замяніць карабіны аўтаматамі. На думку камандавання, з улікам бясспрэчнай перавагі АК у высокай шчыльнасці агню стралковых аддзелаў, на перавагі СКС у вядзенні адзінкавага агню можна не зважаць, бо ў сучасным баі апошні чыннік ужо не граў вырашальнай ролі.
 
Тым не менш, СКС да канца 80-х гадоў знаходзіўся на ўзбраенні рада інжынерных, вайсковабудаўнічых частак, частак забеспячэння — там, дзе вядзенне агнявога бою не было асноўнай задачай. У цяперашні час СКС знаходзіцца на ўзбраенні ВОХР (ваенізаванай аховы), а таксама, дзякуючы сваім эстэтычным якасцям, ужываецца як парадна-цырыманіяльная зброя.<ref name="legendary"/><ref>[http://kurs.altapress.ru/index.php?news_id=5457&year=2004&gazette_number=15 Женщина с ружьем]</ref>
 
Гэтаксама СКС пастаўляўся на ўзбраенне ў многія краіны [[Азія|Азіі]] і [[Афрыка|Афрыкі]] і шырока ўжываўся ў вайсковых канфліктах 50—70-х гг., у тым ліку ў [[Карэйская вайна 1950—1953|Карэйскай]] і [[Вайна ў В'етнаме|В'етнамскай]] вайне. Дадзеным карабінам савецкай альбо кітайскай вытворчасці забяспечваліся найбольш баездольныя часткі [[В'етконг]]а, а ў ходзе баявых дзеянняў высветлілася адпаведнасць СКС патрабаванням вайны ў джунглях. Па сутнасці, карабін меў нават лішак агнявой магутнасці, бо сутыкненні з амерыканскімі жаўнерамі праходзілі на дыстанцыях, значна меншых за далячыню эфектыўнай стральбы з СКС. Таксама адзначылі вышэйшую хуткастрэльнасць зброі ў параўнанні са звычайнымі магазіннымі вінтоўкамі, што грала немалаважную ролю ў хуткацечных баях.<ref name="otvaga2004">[http://www.otvaga2004.narod.ru/otvaga2004/wars0/wars_37.htm Артыкул Міхаіла Нікольскага «В джунглях Южного Вьетнама» («Техника и вооружение. Вчера, сегодня, завтра» 1997 год) на сайце otvaga2004.narod.ru]</ref>
 
Як тое часта здаралася з узорамі савецкай зброі, у сяброўскіх краінах была пастаўленая вытворчасць ліцэнзійных копій карабіна: Тып 56 (КНР), Karabiner-S (ГДР), Тып 59 і Тып 59/66 (югаслаўскія варыянты з дульнай насадкай і адкідным прыцэлам для стральбы ружэйнымі гранатамі), «Рашыд» (егіпецкі варыянт са змененай канструкцыяй ствольнай накладкі, накрыўкі ствольнай каробкі і іншым размяшчэннем ручкі перанабівання) і інш. варыянты. Агулам на ўсіх прадпрыемствах было выраблена 15 млн. экземпляраў. У сучасным свеце СКС ёсць папулярным узорам грамадзянскай зброі (збольшага дзякуючы нізкаму кошту, непераборлівасці і надзейнасці), прыкладам, у ЗША было прадана да 2,5 млн. карабінаў, таксама ў продажу шырокі асартымент аксесуараў амерыканскай вытворчасці (складныя прыклады, аптычныя прыцэлы, ад'емныя магазіны і падоб.).<ref name="kalibr"/><ref name="orpeh"/>
 
== Заўвагі ==