Самазарадны карабін Сіманава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 53:
 
==Канструкцыя==
 
[[Файл:SKS filed strip.JPG|thumb|300px|]]
 
Карабін утрымлівае наступныя часткі і механізмы:<ref name="мануал"/>
* [[Ствол, зброя|Ствол]] са ствольнай каробкай, [[штых]]ом і прыцэльнымі прыстасаваннямі,
* накрыўка ствольнай каробкі,
* затвор,
* [[зваротны механізм]],
* [[газавая трубка]] са ствольнай накладкай,
* [[газавы поршань]],
* [[штурхач]] са спружынай,
* [[ударна-спускавы механізм]],
* [[Магазін, зброя|магазін]];
* [[Ложа, зброя|ложа]].
 
Для хуткага напаўнення неад'емнага [[Магазін, зброя|магазіна]] на 10 [[патрон]]аў выкарыстоўваецца [[Абойма, збройная|абойма]]<ref name="обойма">[http://hunter.com.ua/i/sks2.jpg Фота абоймы]</ref>. Дзеля гэтага на затворнай раме ёсць адмысловыя накіроўныя. Па вычарпанні патронаў, пры пустым магазіне, апасля апошняга стрэлу затвор становіцца на [[Затворная затрымка|затворную затрымку]], што скарачае час на паслейшае папаўненне магазіна [[патрон]]амі.
 
Прыцэльныя прыстасаванні СКС складаюцца з [[прыцэльнік]]а і [[мушка|мушкі]]. Прыцэльнік на свой чарод складаецца з калодкі прыцэльніка з пластковай спружынай, прыцэльнай планкі і хамутка з зашчапкай і спружынамі. Калодка прыцэльніка мае два сектары для надання прыцэльнай планцы пэўнай вышыні. На планцы нанесена ска́ла з рыскамі ад 1 да 10 (азначаюць далячыню стральбы ў сотнях метраў) і літарай «П» (пастаянная асадка прыцэльніка, адпаведная прыцэлу 3).<ref name="мануал"/>
 
Штых — клінковы неад'емна-адкідны, складаецца з клінка з асновай і трубкі са спружынай (што забяспечвае амартызацыю штыха дзеля аднастайнага бою СКС незалежна ад становішча штыха). Некаторыя раннія карабіны мелі гальчасты штых.<ref name="мануал"/>
 
Камплект карабіна становяць: спрат (штэмпель, працірка, [[яршок]], выбівачка, пенал і маслёнка), рамень, ладункі і абоймы.<ref name="мануал"/>
 
СКС перанабіваецца аўтаматычна, скарыстоўваючы энергію парахавых газаў, што адводзяцца з канала ствала. Замыканне канала ствала ажыццяўляецца перакошваннем затвора ўніз. Ствол чарнакуты, не [[хром|храміраваны]].
 
[[Файл:PISTONM16.gif|thumb|right|[[Газавы поршань]] выкананы асобна, мае кароткі ход, у зваротнае становішча вяртае яго штурхач са спружынай]]
 
== Заўвагі ==