Розніца паміж версіямі "Самазарадны карабін Сіманава"

др
(→‎Гісторыя: граматыка)
др (→‎Гісторыя: стыль)
[[Файл:Nva-ehrenwache.jpg|thumb|left|Змена варты, узброенай СКС 1990, ГДР]]
 
Пасля прыняцця ў [[1943|1943 годзе]] на ўзбраенне [[7,62×39 мм|прамежкавага патрона 7,62×39 мм]] канструкцыі Елізарава і Сёміна, распачалася праца над стварэннем новай сістэмы стралковага ўзбраення пад гэты патрон. Першыя ўзоры СКС пад патрон [[7,62×39 мм]] былі створаны Сіманавым да канца 1944 г. на падставе карабіна, што быў распрацаваны ім жа ў рамках конкурса на новы карабін яшчэ ў 1940—1941 гг., але які не пайшоў у вытворчасць з прычыны эвакуацыі заводаў. Апроч патрона новы карабін вылучаецца неад'емна-адкідным штыхом, адсутнасцю дульнага тормаза-кампенсатара, здымнай газавай [[камора|каморай]]. Невялікая партыя новых карабінаў праходзіла выпрабаванні ў дзеючых частках [[Першы Беларускі фронт|1-га Беларускага фронта]] напачатку 1945 г., а таксама пастаўлялася на курсы «[[Выстрел|Выстрел]]». Зброя дастала станоўчыя водгукі, аднак дасканаленне карабіна і ўласна новага патрона працягвалася ажно да [[1949|1949 годаг]]., калі СКС паступіў на ўзбраенне [[Савецкая Армія|Савецкай Арміі]].<ref name="kalibr"/><ref name="legendary">[http://www.legendary-arms.ru/rifles/ckc45 Апісанне СКС на сайце legendary-arms.ru]</ref>
 
Напрацягу дзесяцігоддзя СКС стаяў на ўзбраенні савецкай арміі разам з [[Аўтамат Калашнікава|аўтаматам Калашнікава]] і [[Ручны кулямёт Дзегцярова|ручным кулямётам Дзегцярова]]. Усе тры мадэлі пад прамежкавы патрон істотна дапаўнялі адна адну, мелі пэўныя перавагі і недахопы. Прыкладам, АК праз магчымасць стральбы чэргамі ствараў вялікую [[шчыльнасць агню]], што павелічала эфектыўнасць стральбы на невялікіх адлегласцях, а таксама пры вядзенні агню па групавых цэлях. У той жа час, прыцэльная лінія і ствол СКС на 10 і 10,5 см адпаведна даўжэйшыя, чым у АК, што станоўча адбівалася на дакладнасці. З улікам аўтаматызацыі набівання і магчымасці папаўняць [[магазін, зброя|магазін]] пры дапамозе абоймы, карабін адпавядаў усім патрабаванням вядзення агнявога бою на сярэдніх і далёкіх дыстанцыях.