Віктар Іванавіч Скорабагатаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 4 categories using HotCat
Радок 6:
Валодае лёгкім рухомым голасам яркага тэмбру. Адзін з буйнейшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных гістарычных і эстэтычных кірункаў. Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» [[У. Солтан]]а), Мефістофель («[[Фаўст, опера|Фаўст]]» [[Антоні Генрык Радзівіл|А. Радзівіла]], опера адноўлена ў пастаноўцы В. Скорабагатава ў 1999), Бусыга («У пушчах Палесся» А. Багатырова). Іншыя ролі: Ніклаўс («[[Казкі Гофмана]]» [[Ж. Афенбах]]а), Жэрмон («[[Травіята]]» [[Дж. Вердзі]]), Валянцін («Фаўст» [[Ш. Гуно]]), Малатэсуа («Дон Паскуале» [[Г. Даніцэці]]), Фігара, граф Альмавіва, Папагена («Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» [[В. А. Моцарт]]а), Фігара («Севільскі цырульнік» [[Дж. Расіні]]), Ялецкі, Анегін, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» [[П. Чайкоўскі|П. Чайкоўскага]]), Маэстра («Маэстра капэла» [[Д. Чымароза]]). У 1988—94 ажыццявіў першы ў беларускім выканальніцкім мастацтве праект з 10 канцэртных праграм «Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI—XX ст.».
 
Даследуе старадаўнюю [[беларуская музыка Беларусі|беларускую музыку]], творчасць малавядомых беларускіх кампазітараў, у т.л. [[Ян Тарасевіч|Я. Тарасевіч]]а. Аўтар кніг па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Галоўны рэдактар серый нотных выданняў: «Музыка старажытных сядзібаў» і «Беларускі гістарычны нотазбор» (з 1995). Мастацкі кіраўнік штогодняга фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» (з 1991).
 
Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск), Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Талін), Усесаюзнага конкурсу маладых выканаўцаў савецкай песні (Рыга; усе 1976), [[Усесаюзны конкурс імя М. Глінкі|Усесаюзнага конкурсу імя М. Глінкі]] (1979; Талін), дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў (1980, Парыж). [[Дзяржаўная прэмія Беларусі]] (1990).