Катарга: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Файл:Malczewski Jacek Niedziela w kopalni.jpg|thumb|Нядзеля ў шахце, карціна [[Яцак Мальчэўскі|Яцака Мальчэўск...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:13, 3 лютага 2014

Катарга, або катаржныя працы (ад грэч. κατεργων — катэргон, вялікае вяслярнае судна з трыма радамі вёслаў; позней такое судна сталі зваць галерай) — прымусовая праца, якая адбываецца на карысць дзяржавы самымі цяжкімі, з пункту гледжання дзяржавы, злачынецамі.

Нядзеля ў шахце, карціна Яцака Мальчэўскага

Прымусовая карная праца на карысць казны як мера пакарання, разам са ссылкай, была вядома з глыбокай старажытнасці і ўжо ў Рымскай імперыі даволі шырока ўжывалася, пакінуўшы пасля сябе, напрыклад, рымскія вадаправоды. Распаўсюджанай формай прымусовай працы злачынцаў да канца Сярэднявечча амаль ва ўсіх раманскіх народаў была праца на галерах — вёсельных суднах, якія рухаюцца мускульнай сілай асуджаных.