Сюррэалізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 76 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q39427 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Мадэрнісцкая плынь у выяўленчым мастацтве і літаратуры склалася 1920-я г. пераважна ў [[Францыя|Францыі]], а потым распаўсюдзілася ў іншых еўрапейскіх краінах. Тэарэтыкам гэтага кірунку быў філосаф і паэт [[Андрэ Брэтон]]. У яго аснове — бунт супраць [[класіцызм]]у, [[рацыяналізм]]у, {{нп3|Рэалізм, мастацтва|рэалізму|en|Realism (arts)}} і [[утылітарызм]]у ў [[мастацтва|мастацтве]].
 
[[Тэрмін]] «сюррэалізм» упершыню выкарыстаў [[Гіём Апалінэр]]. Напачатку сюррэалісты абапіраліся на [[дадаізм]], з якога пачынала будучае творчае "ядро" сюррэалізма - Андрэ Брэтон, Поль Элюар, Луі Арагон і іншыя. Дадаізм быў накірункам у мастацтве, які адмаўляў рацыянальнасць, парадак, канструктыўнасць і фігураваў у першую чаргу як пратэст грамадска-дзяржаўнаму ладу, пры якім людзі дзяліліся на багатых і бедных, які ўцягнуў Еўропу ў Першую Сустветную вайну. Але дадаізм хутка вычэрпаў сябе. Жадаючы стварыць нешта, што будзе вышэй і актуальней мастацтва як з'явы, яны зразумелі, што стварылі толькі яшчэ адзін мастацкі накірунак - у дадатак да ўжо існуючых. У 1922 г. адзін з вынаходнікаў дадаізма - Трыстан Тцара - афіцыйна выступіў з пахавальнай прамовай гэтай плыні[http://kaplyasveta.ru/posle-altamiry/dadaizm-razocharovanie-kultury.html]. Узнікла патрэба ў новым авангардным накірунку.
[[Тэрмін]] «сюррэалізм» упершыню выкарыстаў [[Гіём Апалінэр]]. Напачатку сюррэалісты абапіраліся на [[дадаізм]].
 
== Гісторыя сюррэалізма ==
Афіцыйна сюррэалізм пачынае сваё існаванне ў 1924 г., калі Андрэ Брэтон абвяшчае свой маніфест. На самой справе ён абагульняе тэндэнцыі, які на той час ужо даўно пачалі выяўляцца ў авангардным мастацтве, а таксама сплочвае блізкіх па духу творчых людзей у адну групу. Акрамя дадаізму на светапогляд сюррэалістаў паўплавала творчасць Жана Както і Джорджа дэ Кірыко. Сярод "старадаўніх" папярэднікаў сюррэалізма можна назваць Іераніма Босха[http://bibliotekar.ru/isk/3.htm] і Джузэпэ Арчымбольда.
 
Першымі сюррэалістамі, акрамя Брэтона, былі Поль Элюар, Луі Арагон, Піліп Супо, Іў Тангі. Маладыя людзі вялі эпатажны лад жыцця, спавядалі рэвалюцыйныя погляды. Аўтарытарны Брэтон выключаў з гуртка сюррэалістаў усіх іншадумцаў, але заўсёды заклікаў моладзь: свежая кроў забяспечвала актыўнасць і жыццяздольнасць суполкі, яе невычэрпны творчы патэнцыял.
 
З сярэдзіны 1920-х гг. у межах сюррэалізма некаторы час працуе Пабла Пікаса.
 
Пазней да сюррэалістаў далучаецца тады яшчэ амаль невядомы мастак Сальвадор Далі. Але ў 1934 яго выключаюць з супольнасці за манархічныя ідэі і камерцыйны ўхіл творчасці.
 
У 1927 г. Брэтон уступае ў камуністычную партыю Францыі. З гэтага часу рэвалюцыйныя погляды сюррэалістаў набываюць ідэялагічную кантрэтыку. Але пазней яны расчароўваюцца ў прасавецкім камунізме - часткова з-за замоўчвання кіраўніцтвам камуністычнай партыі Францыі маштабаў сталінскіх рэпрэсій. Брэтон збліжаецца з Львом Троцкім, які ў той час знаходзіўся ў палітычнай эміграцыі ў Мексіцы. Наведваючы Мексіку, ён адначасова запісаў у шэраг сюррэалістаў мастакоў Фраду Кала і Дэега дэ Рэверу.
 
Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны і акупацыі Францыі войскамі вермахта, большасць сэррэалістаў (у прыватнасці сам Андрэ Брэтон, мастак Макс Эрнст) эмігравала ў ЗША. З бачных сюррэалістаў у Францыі застаўся Поль Элюар, які ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе з нацысцкай акупацыяй.
 
Пасля вайны сюррэалісты вяртаюцца ў Еўропу і спрабуць аднавіць рух гуртка. Афіцыйна супольнасць сюррэалістаў скончвае сваё існаванне ў 1969 г.
 
== Сутнасць ==
Сюррэалізм абапіраўся на ірацыяналізм, алагізм, канцэпцыю неўсвядомленага [[З. Фрэйд]]а. Ставіў мэтай адлюстраванне звышрэальных, алагічных сувязей аб'ектаў рэальнага свету, якія існуюць толькі ў падсвядомасці чалавека і праяўляюцца ў стане сну, гіпнозу, трансу ці хваробы. Абвясціў крыніцай мастацкай творчасці і натхнення сферу падсвядомага (інстынкты, галюцынацыі, сны); творчым метадам — разрыў лагічных сувязей, замененых свабоднымі асацыяцыямі, а галоўнай мэтай — сацыяльнае і маральна-інтэлектуальнае вызваленне чалавека. Выступаў супраць камерцыяналізацыі мастацтва.
 
Карысталіся метадам аўтаматычнага пісьма, які прадугледжваў скасаванне разумнага, інтэлектуальнага кантролю над творчым працэсам.
 
== Прадстаўнікі ==
Радок 27 ⟶ 44:
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
== Спасылкі ==
[http://www.arhangelskoye.ru/suyr3.html Кароткая гісторыя сюррэалізма]
 
{{Напрамкі ў мастацтве}}