Няроўнасць: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Norman (размовы | уклад)
Новая старонка: '''Няро́ўнасць''' – суадносіна між дзвюма аб'ектамі (лікамі, велічынямі, выразамі), у які...
(Няма розніцы)

Версія ад 15:38, 26 чэрвеня 2008

Няро́ўнасць – суадносіна між дзвюма аб'ектамі (лікамі, велічынямі, выразамі), у якім адзін з аб'ектаў большы (не большы) за іншы.

Адрозніваюць строгую і нястрогую няроўнасць. Нястрогая няроўнасць, у адрозненне ад строгай, дапушчае магчымасць роўнасці выразаў.

Няроўнасць абазначацца наступнымі знакамі:

  • строгая няроўнасць
    • «>» (больш): «a > b» азначае «a больш за b»
    • «<» (менш): «a < b» азначае «a менш за b»
  • нястрогая няроўнасць
    • «≥» (больш або роўна): «a ≥ b» азначае «a больш або роўна да b» або «a не менш за b»
    • «≤» (менш або роўна): «a ≤ b» азначае «a менш або роўна да b» або «a не больш за b».

Для любых двух аб'ектаў a і b мае месца адна, і толькі адна з суадносін:

  • a > b
  • a = b
  • a < b

Няроўнасць з'яўляецца адносінай парадку, гэта значыць, яна з'яўляецца транзітыўнай, антысіметрычнай і рэфлексіўнай (для нястрогай) або антырэфлексіўнай (для строгай няроўнасці).