Міхаіл Андрэевіч Абаленскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919104 (translate me)
Butko (размовы | уклад)
Радок 1:
{{Цёзкі|Абаленскі}}
[[Выява:1846. BrullovKP PtObolenskogoGTG.jpg|thumb|[[Карл Паўлавіч Брулоў|К. Брулоў]] «Партрэт князя Міхаіла Андрэевіча Абаленскага», 1846.]]
'''Міхаіл Андрэевіч Абаленскі''' ({{Дата нараджэння|14|1|1805|02}}, {{Месца нараджэння|Масква}} — {{Дата смерці|24|1|1873|12}}, {{Месца смерці|Санкт-Пецярбург}}) — расійскі гісторык, археограф. Служыў у войску, у [[1831]]—[[1833]] гг. у адміністрацыі [[Царства Польскае|Царства Польскага]], з [[1833]] г. у Маскоўскім галоўным архіве Міністэрства замежных спраў (з [[1840]] г. дырэктар). Сабраў і выдаў шмат крыніц па гісторыі Расіі, пераважна XVI—XVII стст. У «Зборніку князя Абаленскага» («Сборник князя Оболенского», [[Масква]], выпускі 1 — 12, [[1838]]—[[1859]]) змешчаны дакументы па абранні вялікага князя [[ВКЛ]] Жыгімонта Старога каралём [[Польшча|Польшчы]] ([[1506]] г.), матэрыялы пасольстваў [[ВКЛ]] у [[Масква|Маскву]] [[1556]] і [[1576]] гадоў, інструкцыя Жыгімонта III [[Леў Іванавіч Сапега|Л.Сапегу]] як паслу ў [[Масква|Маскву]] ў [[1600]] г., матэрыялы расійскага пасольства ў Рэч Паспалітую ў [[1605]] г. і пасольстваў Рэчы Паспалітай у Расію [[1608]] і [[1615]] гадоў, дакументы пра дзейнасць самазванцаў у Расіі і інш. У зборніку «Замежныя творы і акты, якія адносяцца да Расіі» («Иностранные сочинения и акты, относящиеся до России», [[Масква]], Выпуск 1 — 4, 1847—1848) апублікаваў ліст вялікага гетмана [[ВКЛ]] [[Мікалай Радзівіл Руды|М.Радзівіла Рудога]] і іншыя дакументы пра бітву [[Бітва на Уле, 1564|бітву на Уле 1564]] г., польскі дзённік ваеннага паходу [[1609]] на [[Смаленск]], матэрыялы пра [[Смутны час]] у Расіі і інш. Удзельнічаў у выданні «Кнігі пасольскай Метрыкі Вялікага княства Літоўскага…» (т. 1—2, [[1843]]), кніга «Ярлык хана Залатой Арды Тахтамыша да польскага караля Ягайлы 1392—1399» («Ярлык хана золотой орды Тохтамыша к Польско-му королю Ягайлу 1392—1399», Казань, 1850; тэкст арыгінала, старажытна-беларускі пераклад). Выдаў «Супрасльскі рукапіс, які ўтрымлівае Наўгародскі і Кіеўскі скарочаныя летапісы» («Супрасльская рукопись, содержащая Новгородскую и Киевскую сокращенные летописи», Масква, 1836), «Летапісец Пераяслаўля Суздальскага» («Летописец Переяславля Суздальского», Масква, 1851), «Новы летапісец, складзены ў цараванне Міхаіла Фёдаравіча» («Новый летописец, составленный в царствование Михаила Федоровича», Масква, 1853) і інш. Член шматлікіх навуковых таварыстваў, у т.л. Віленскай археалагічнай камісіі.